Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

за́бераж

1. Месца ў рацэ каля самага берага; край берага (Слаўг.).

2. Узбярэжжа, месца на другім беразе ракі (Слаўг.).

за́беражніца

1. Беражніца, паласа тонкага лёду ўвосень або вясной уздоўж берага (Рэч., Слаўг.).

2. Паласа травастою каля берага ракі, балота, возера. (Рэч.).

забло́га Запушчаная ніва; аблога 1 (Віц. Шэйн БП., 776).

забо́ка Бяссцёкавая азярына на лузе, якая ніколі не перасыхае (Рэч.).

ур. Забока (старыца) каля в. Заспа Рэч.

забо́ра Скалістае ўзвышэнне на дне Дняпра; града, рад каменняў (Бых.).

ур. Заборы (скалістыя ўзвышэнні на дне Дняпра).

забо́ры Род парогаў на Дзвіне (Віц. Рам. Мат.).

забо́рышча1 Месца за борам (Слаўг.).

забо́р'е Месца, якое знаходзіцца за лесам, за борам (Віц. Рам. Мат.).

в. Забор'е ці Заборы Віц. (Рам. Мат.), в. Забор'е (частка в. Пруды, яе вуліца) Стаўбц.

забо́чышча2 Месца па баках чаго-небудзь; бок старыцы (Рэч.). Тое ж забачэўе, забакі́, закаба́кі (Слаўг.), забочча (Нас., Слаўг.).

ур. Забочышча (луг) каля в. Заспа Рэч.

забро́ддзе Месца за бродам (Жытк., Слаўг.). Тое ж забродзішча, забраддзё, забрадзя́ннё (Слаўг.).