Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асаво́к Густы зараснік маладога асінніку, бярэзніку на расчышчаным месцы (Бяг., Смал. Жучк.).

аса́да

1. Насаджэнні вакол сядзібы, саду (Глуск. Янк. II).

2. Займанне жыллём або пад раллю скарбовай (казённай) зямлі з выплатай аброчнага падатку (Нас. АУ).

3. Аббудаванне, сяліцьба вакол чаго-небудзь (Нас. АУ).

4. Калонія, сяліцьба (Гарб.).

5. Зямля, падораная каралём на ленным праве (Гарб.).

6. У актах (1270). Некалькі вёсак, якія плацілі пэўную даніну, якая таксама называлася асадаю (Гарб.).

7. Умацаванае месца; пасяленне (Хрэст. па гіст. бел. м., 483).

аса́дак Муць, іл, пясок на дне вадаёма (Слаўг.).

асака́ Балоцісты нізкі поплаў, дзе расце трава Carex (БРС).

в. Асака́ Пух., в. Асака на Беласточчыне ПНР, ур. А́сака (луг) каля в. Гіжэнка Слаўг.

аса́ко́ўнік Мокрае месца, якое парасло асакой Carex (Дзеружынскі. Цуды ёсць на свеце, 1960, 34).

асве́р Студня з жураўлём (БРС).

асе́ліна

1. Неаранае поле, пакінутае для пашы (Нас.).

2. Двор, хата, сядзіба (Мсцісл. Бяльк.). Тое ж сяліжба (Стол.).

асе́ліца

1. Дарога, якая праходзіць недалёка ад вёскі (Нясв.).

2. Зямельныя выгоды за сялом ці найчасцей род сенажаці (БРС).

3. Вёска, вуліца ў адзін рад хат (Крыч.).

4. Агароды на вільготнай глебе воддаль ад вёскі (Докш.).

5. Добра ўгноенае поле паабапал вёскі (Стаўбц. Прышч.). Тое ж гноіны (Слаўг.).

6. Наваколле, некалькі блізкіх вёсак (Слаўг.).

7. Лужок каля сядзібы (Мсцісл. Бяльк.).

асе́лішча Месца, дзе была аселіца 3 (БРС).

асе́ча Участак лесу сярод высечкі (Слаўг.).

ур. Асеча (лес) каля в. Гіжэнка Слаўг.