Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

за́песачча Месца за пясчаным масівам (Рэч.).

запла́ў Месца за багністым плавам (Сал.).

ур. Запла́ў (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Заплаў каля в. Яскавічы Сал.

заплёссе Месца за плёсам (Ветк.).

ур. Заплёссе (старыца на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.

запло́цце Месца за плотам (Сміл. Шат.). Тое ж заплотак (Сміл.).

запо́лле Месца па той бок поля (Слаўг.). Тое ж запольнішча (Слаўг.).

6. х. Заполле (19.10) Слаўг., в. Заполле Кар. і Маз., ур. Заполле каля в. Аздамічы Стол.

запра́сілле Месца за праслам (Слаўг.). Тое ж запра́слічча, запра́снічча (Слаўг.).

запру́да Невялікі штучны вадаём на рацэ; плаціна, гаць (БРС).

запру́ддзе Месца, абшар па той бок запруды, стаўка (Слаўг.). Тое ж запру́дзік (Слаўг.).

в. Запруддзе Сен., ур. Запрудзік (сенажаць за былым стаўком на р. Пацэі) каля в. Бязуевічы Слаўг.

запрэ́тнік Запаведны лес, запаведнік (Арш.).

запрэтнік Камароўшчына (лес) каля в. Бабінавічы Арш.

запясо́ч Старана, якая знаходзіцца за пяскамі (Нас. АУ).