Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ЛАНЬ,

вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля р. Лань. Цэнтр сельсавета і калект. сельскай гаспадаркі. За 10 км на Пд ад г. Нясвіж, 122 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Клецк. 794 ж., 294 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (19 ст.).

т. 9, с. 127

ЛА́НЬКАВА, Ланькоў,

вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Няропля. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад г.п. Бялынічы, 51 км ад Магілёва, 47 км ад чыг. ст. Друць. 245 ж., 96 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 9, с. 127

ЛАНЬЧЖО́Ў, Гаалань,

горад на Пн Кітая, у сярэднім цячэнні р. Хуанхэ. Адм. ц. прав. Ганьсу. Каля 1,5 млн. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог, адзін з галоўных прамысл. цэнтраў Кітая. Прам-сць: атамная (вытв-сць узбагачанага урану), нафтахім., хім. (вытв-сць угнаенняў і сінт. каўчуку), маш.-буд. (нафтавае і хім. абсталяванне), тэкст. (шарсцяныя тканіны), эл.-тэхн., тытунёвая, запалкавая, мукамольная, цэм., шкляная. Ун-т. Паўн.-Зах. філіял АН Кітая.

т. 9, с. 127