штотыднёвая грамадска-паліт., літ. і эканам. газета. Выдавалася 30.5—1.11.1918 у Кіеве на рус. мове, частку матэрыялаў друкавала па-беларуску. Асн. задача — гуртаванне беларусаў, якія жылі на Украіне, забеспячэнне іх сувязі з радзімай. Праводзіла ідэю нац. аб’яднання бел. сіл на Украіне і Беларусі ў цэлым. Выступала за адбудову, умацаванне і незалежнасць бел. дзяржавы, яе свабоднае нац. і эканам. развіццё, нац. адраджэнне, аб’яднанне ўсіх грамадскіх сіл бел. народа дзеля рэалізацыі нац. інтарэсаў, прызнанне суверэннасці Беларусі з боку суседніх дзяржаў. Пісала пра мінулае, сучаснае і перспектывы бел. адраджэнскага руху, асвятляла дзейнасць урада БНР, пытанні дзярж.буд-ва і культ. жыцця на Беларусі і інш. Выйшла 9 нумароў.
італьянскі жывапісец, афартыст. Пляменнік і вучань К.Каналета. Працаваў у Венецыі, Дрэздэне, Вене, Мюнхене; у 1767—80 у Варшаве, прыдворны мастак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Майстар ведуты — дакументальна дакладнага арх. пейзажа. Аўтар серабрыстых па каларыце, крыху сухіх па малюнку відаў Венецыі, Дрэздэна, Варшавы і інш. гарадоў: «Від на Турын» (каля 1745), «Від на Дрэздэн з правага берага Эльбы ніжэй Аўгустусбруке» (1748), «Від на замак Кёнігштайн» (1764), «Від на мост Наві ў Вероне» (каля 1770), «Від на Варшаву» (1779) і інш.
БЕЛПРАЕКТСТАЛЬКАНСТРУ́КЦЫЯ, Беларускі інстытут па праектаванні будаўнічых металічных канструкцый Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1963 як Мінскі аддзел Маскоўскага ін-та «Праектстальканструкцыя». З крас. 1990 арэнднае прадпрыемства «Белпраектстальканструкцыя». Асн. кірункі работы: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі металаканструкцый будынкаў вытворчага, с.-г. і грамадз. прызначэння, розных інж. збудаванняў (галерэй, градзірняў, мачтаў, вежаў, бункерных эстакад, рэзервуараў і інш.); дакументацыі металаканструкцый на рэканструкцыю дзеючых вытворчасцяў; абследаванне металаканструкцый будынкаў і збудаванняў для далейшай іх эксплуатацыі і інш.
БЕЛПРАМБУДПРАЕ́КТ, Беларускі праектны інстытут Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1945 у Мінску як праектная кантора Гал. ўпраўлення мясц. прам-сці пры СМБССР. У 1961—91 Бел. праектна-тэхнал.ін-тмясц. прам-сці «Белмясцпрампраект». Асн. кірункі дзейнасці: комплекснае праектаванне прамысл. прадпрыемстваў, аб’ектаў сац.-культ. прызначэння, жылых будынкаў для прамысл. прадпрыемстваў; распрацоўка механізмаў і машын для аб’ектаў буд-ва, канструктарскай дакументацыі, а таксама праектна-каштарыснай дакументацыі на тэхн. перааснашчэнне і рэканструкцыю дзеючых прамысл. прадпрыемстваў.
праектны інстытут. Засн. ў 1949 у Мінску як Бел.дзярж.ін-тпрамысл. праектавання «Белпрампраект» Дзяржбуда БССР. З 1994 акц.т-ва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне прамысл. прадпрыемстваў на Беларусі і за мяжой, грамадскіх і жылых комплексаў і збудаванняў (аб’екты гандлю, бізнес-цэнтры, мікрараёны, жылыя пасёлкі, банкі, офісы і г.д.), цэнтраў аўтасэрвіснага абслугоўвання, зваротных сістэм водазабеспячэння; распрацоўка аўтаматызаваных праграм для праектавання, праектна-каштарыснай дакументацыі; інжынерна-тэхнічныя разлікі.
БЕЛСЕЛЬБУДПРАЕ́КТ, Праектна-вышукальны інстытут Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1970 у Мінску як Бел.рэсп. праектна-вышукальны ін-т «Белкалгаспраект» на базе абл. праектных арг-цый сістэмы Белміжкалгасбуда. З 1986 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне агароднінасховішчаў, адм., жылых, гандл. і культ.-бытавых будынкаў і збудаванняў; распрацоўка праектаў заводаў буйнапанэльнага домабудавання, жалезабетонных вырабаў; інж.-вышукальныя работы і праектаванне дарог.