Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

«БЕЛМЕЛІЯВАДГА́С»,

гл. Беларускі дзяржаўны канцэрн па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм.

т. 3, с. 79

«БЕЛМУЗПРА́М»,

гл. Беларускае вытворчае аб’яднанне музычных інструментаў.

т. 3, с. 79

БЕЛНАЦКО́М,

гл. Беларускі нацыянальны камісарыят.

т. 3, с. 79

БЕЛНДІПАЛІВАПРАЕ́КТ,

гл. Паліўнай прамысловасці беларускі комплексны праектна-вышукальны і навукова-даследчы інстытут.

т. 3, с. 79

БЕЛНДІЭНЕРГАПРА́М,

гл. Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі энергетычны інстытут.

т. 3, с. 80

«БЕЛНДПТІХЛЕБАПРАДУ́КТ»,

Дзяржаўнае навукова-даследчае і праектна-тэхналагічнае прадпрыемства «БелНДПТІхлебапрадукт» пры Камітэце па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Мінску як філіял Цэнтральнага н.-д. і праектнага ін-та «Прамзбожжапраект». З 1991 сучасная назва. Асн. кірунак работы — комплекснае праектаванне для буд-ва і рэканструкцыі прадпрыемстваў галіны (мукамольна-крупяной, камбікормавай і элеватарнай прам-сці) на тэр. Беларусі і некаторых абласцей Рас. Федэрацыі.

т. 3, с. 80

БЕЛО́МА,

гл. Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне.

т. 3, с. 80

«БЕЛОРУ́ССИЯ»,

штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выдаецца з лют. 1995 у Мінску на рус. мове. Асвятляе грамадска-паліт. падзеі на Беларусі і за яе межамі, аналізуе эканам. становішча краіны. Закранае пытанні культуры, асветы. Друкуе матэрыялы на гіст., маральна-этычныя, сямейна-быт. тэмы. Мае рубрыкі: «Лёсы людскія», «Так і жывём», «Жанчыны Беларусі», «Побач з цікавым суразмоўцам», «Крымінал» і інш.

т. 3, с. 80

«БЕЛОРУ́ССКАЯ ЖИЗНЬ»,

штодзённая грамадска-паліт. газета праваакцябрысцкага кірунку. Выдавалася 9(22).2.1909 і з 1(14).1 да 9(22) 8.1911 у Вільні на рус. мове. Стаяла на пазіцыях заходнерусізму. Адмаўляла самабытнасць бел. народа, лічыла беларусаў «вялікай рускай большасцю Паўночна-Заходняга краю». Выступала за паступовую замену бел. мовы рускай, называла бел. пісьменнікаў і інш. дзеячаў нац. культуры палякамі, якія апрануліся ў бел. світку. З 10(23).8.1911 выходзіла пад назвай «Северо-Западная жизнь».

т. 3, с. 80

«БЕЛОРУ́ССКАЯ ЗЕМЛЯ́»,

грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася ў 1918 у Мінску на рус. мове. Афіц. выдавец — Саюз бел. арг-цый, фактычна была органам Народнага сакратарыята Беларусі. Першы нумар выйшаў 1.3.1918. Друкавала дакументы выканкома Савета Усебел. з’езда, пастановы, загады і аб’явы Нар. сакратарыята Беларусі і падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячаў нац. руху. Выйшла некалькі нумароў.

т. 3, с. 80