ТО́НУС (лац. tonus ад грэч. tonos нацяжэнне, напружанне) у фізіялогіі, нармальны (нестамляльны) стан пастаяннага ўзбуджэння нерв. цэнтраў і працяглае напружанне мышцаў; забяспечвае аптымальны функцыян. стан органаў і тканак, падтрыманне пэўнага становішча цела ў прасторы. Т. нерв. цэнтраў падтрымліваецца аферэнтнымі нерв. імпульсамі, што бесперапынна паступаюць у ц. н. с. ад перыферычных рэцэптараў, і ўздзеяннем хім. раздражняльнікаў (напр., гармонаў, медыятараў), якія знаходзяцца ў крыві. Пасіўны мышачны Т. залежыць ад вязкаэластычных уласцівасцей мышцы, актыўны — ад колькасці мышачных валокнаў, што скарачаюцца пад уздзеяннем нерв. імпульсаў, якія ўзнікаюць у рухальных нейронах спіннога мозга. Іх актыўнасць падтрымліваецца і рэгулюецца імпульсамі, што паступаюць ад вышэйшых цэнтраў (напр., рэтыкулярнай фармацыі ствала мозга) і ад прапрыярэцэптараў, якія знаходзяцца ў мышцах.
в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1912 жыў у Францыі. Служыў у франц.ВМФ, удзельнік паўстання франц.ваен. маракоў у Севастопалі ў 1919. Пасля вяртання ў 1920 у В’етнам удзельнічаў у антыкалан. руху, чл.Т-вав’етн.рэв. моладзі. У 1929—45 зняволены ў франц. турму, дзе ў 1930 далучыўся да Камуніст. партыі Індакітая (з 1951 Партыя працоўных В’етнама, ППВ). Чл.ЦК ППВ з 1951. З 1949 нам., з 1955 старшыня Пастаяннага к-таНац. сходу Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (ДРВ). З 1960 віцэ-прэзідэнт ДРВ, у 1969—76 прэзідэнт ДРВ. З 1976 прэзідэнт Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам. Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1955.
прыстасаванне для спальвання цвёрдага, вадкага або газападобнага паліва ў катлах, полымных печах і інш. Т. для цвёрдага паліва бываюць слаявыя (паліва спальваецца слоем на каласніковых рашотках) і камерныя (цыклонныя, у якіх здробненае паліва спальваецца ў газапаветраным віхры, і віхравыя, з віхравым рухам газаў у топачнай камеры). Вадкае (мазут) і газападобнае паліва спальваюць у камерных Т., якія выконваюцца ў выглядзе верт. прамавугольнай камеры, дзе паліва згарае ў струмені паветра (у факеле).
Да арт.Топка. Схема топачных працэсаў: 1 — слаявога; 2 і 3 — камерных.
ТО́ПЧЫЕЎ Аляксандр Васілевіч (9.8.1907, с. Міхайлаўка Валгаградскай вобл., Расія — 27.12.1962),
сав. хімік-арганік. Акад.АНСССР (1949), з 1958 яе віцэ-прэзідэнт. Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1930), дзе і працаваў. У 1938—41 праф. Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці. З 1940 у Маскоўскім нафтавым ін-це (у 1943—47 дырэктар), адначасова у 1947—49 нам. міністра вышэйшай адукацыі СССР і з 1958 дырэктар Ін-та нафтахім. сінтэзу АНСССР (цяпер Ін-т нафтахім. сінтэзу Рас.АН яго імя). Навук. працы па даследаванні нітравання, галагенавання, алкіліравання і полімерызацыі вуглевадародаў розных класаў, а таксама сінтэзе і даследаванні фіз.-хім. уласцівасцей крэмнійарган. злучэнняў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія СССР 1950.
у германа-скандынаўскай міфалогіі бог грому, буры і ўрадлівасці, асілак, які абараняе багоў і людзей ад волатаў і страшэнных пачвар. Паводле «Прароцтва вёльвы», Т. у апошняй бітве перад канцом свету забівае сусв. змея Ёрмунганда, але і сам гіне ад яго атрутных укусаў.
Тор. Бронзавая статуэтка, знойдзеная ў Ісландыі. Каля 1000.
геаметрычнае цела, атрыманае вярчэннем круга вакол восі, якая ляжыць у плоскасці гэтага круга і не перасякае яго. Часам Т. называюць толькі паверхню гэтага цела. Паверхня S і аб’ём V Т. вылічваецца паводле формул S = 4π2ar, V = 2π2ar2, дзе r — радыус круга, a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
Тор: r — радыус круга; a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
ТО́РА (Thoreau) Генры Дэйвід (12.7.1817, г. Конкард, штат Масачусетс, ЗША — 6.5.1862),
амерыканскі пісьменнік. Скончыў Гарвардскі ун-т (1837). Зблізіўся з Р.У.Эмерсанам, прымкнуў да трансцэндэнталістаў. Друкаваўся з 1840. Філас. проза «Уолдэн, або Жыццё ў лесе» (1854) — рамант. рабінзанада пра жыццё чалавека ў свеце прыроды як магчымасць выратавання асобы ад цывілізацыі «спажывання». Аўтар памфлетаў «Грамадзянская непакорнасць» (1849), «Рабства ў Масачусетсе» (1854), прамоў у абарону неграў, дарожных нататак-дзённікаў, у т. л. кніг «Тыдзень на Конкардзе і Мерымаку» (1849), «Мэнскія лясы» (апубл. 1864), «Янкі ў Канадзе» (апубл. 1866), вершаў, перакладаў, неапубл. запісаў пра індзейцаў.
Тв.:
Рус.пер. — Уолден. или Жизнь в лесу. 2 изд. М., 1980.
Літ.:
Осипова Э.Ф. Генри Торо: Очерк творчества. Л., 1985.