ТО́ПЧЫЕЎ Аляксандр Васілевіч (9.8.1907, с. Міхайлаўка Валгаградскай вобл., Расія — 27.12.1962),
сав. хімік-арганік. Акад.АНСССР (1949), з 1958 яе віцэ-прэзідэнт. Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1930), дзе і працаваў. У 1938—41 праф. Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці. З 1940 у Маскоўскім нафтавым ін-це (у 1943—47 дырэктар), адначасова у 1947—49 нам. міністра вышэйшай адукацыі СССР і з 1958 дырэктар Ін-та нафтахім. сінтэзу АНСССР (цяпер Ін-т нафтахім. сінтэзу Рас.АН яго імя). Навук. працы па даследаванні нітравання, галагенавання, алкіліравання і полімерызацыі вуглевадародаў розных класаў, а таксама сінтэзе і даследаванні фіз.-хім. уласцівасцей крэмнійарган. злучэнняў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія СССР 1950.