ТРАМБЛЕ́ (Tremblay) Мішэль (н. 25.6.1942, г. Манрэаль, Канада),
канадскі пісьменнік. Піша на франц. мове, блізкай да жаргону простых людзей прав. Квебек. Уплыў драматургіі еўрап.нар.рэаліст.т-ра адчувальны ў п’есах «Цягнік» (1964), «Сястрынае сэрцайка» (1968), «Заўсёды твая Мары-Лу» (1971), «Добры дзень, ну, добры дзень» (1974), «Альберціна і пяць часін» (1984), «Ці гэта сапраўдны свет?» (1987), для якіх характэрны іранічны паказ спажывецкай псіхалогіі «людзей з народа». Аўтар раманаў «Тоўстая жанчына побач — цяжарная» (1978), «Навіны ад Эдуарда» (1984) і інш.
«Трамблянкі», бел.нар. танец, разнавіднасць полькі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Выконвалася з паваротамі па крузе і мудрагелістымі прытупваннямі. Запісана ў канцы 19 ст. ў в. Васілішкі (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.), адна з першых зафіксаваных дробных полек.
утварэнне тромбаў у поласцях сэрца і сасудах (часцей у венах). Напр., Т. у сістэме каранарнага кровазвароту вядзе да інфаркту міякарда, Т. сасудаў мозга — да інсульту.
Бывае пры мясц. зменах сасудаў — траўма, запаленне. атэрасклероз, запавольванне руху крыві (напр., варыкознае расшырэнне вен); пры агульных фактарах: актывацыя згусальнай і прыгнечанне процізгусальнай сістэмы крыві, павелічэнне ў крыві колькасці фібрынагену, трамбацытаў, тлушчаў, павелічэнне вязкасці крыві. Прыкметы залежаць ад месца Т. і парушэння кровазвароту (боль, ішэмія, непрытомнасць). Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
медны духавы муштуковы нетранспануючы муз. інструмент. Мае шырокія мензуру і канічны раструб, які ў вузкай частцы злучаны з рассоўным механізмам, што ўключае 2 нерухомыя трубкі (штангі), на якія насоўваецца U-падобная куліса. Рухомае прыстасаванне забяспечвае храматычны гукарад. Існуюць Т. рассоўны (цугтрамбон) і вентыльны. 6 разнавіднасцей — ад сапрана да кантрабаса. У наш час выкарыстоўваюцца тэнаравыя і тэнарава-басовыя, радзей басовыя Т. Ужываецца пераважна як арк. (Т. складае самаст. групу ў традыц. складзе эстр. аркестра «big band», эстр.-сімф.), зрэдку як сольны інструмент.
Продкам Т. лічыцца стараж.-рым. букцына (з сям’і труб). У інш. краінах Еўропы вядомы з 15 ст. Сям’я Т. сфарміравалася ў 16 ст.
На Беларусі Т. вядомы з 18 ст. ў складзе езуіцкіх капэл, з 19 ст. — у аматарскіх аркестрах навуч. устаноў: Гомельская муз. школа (Мацей Красоўскі, Ян Сураж), Мінская мужчынская гімназія (Восіп Шаскольскі), 1-е Мінскае гар. 4-класнае вучылішча (Шыменеў); духавога аркестра Мінскага вольна-пажарнага т-ва, ваен. аркестраў. З пач. 20 ст. пашыраны ў прафес. і аматарскіх аркестрах, ансамблях.
Літ.:
Вилковир Е. Практический курс инструментовки для духового оркестра. М., 1963;
Левин С. Духовые инструменты в истории музыкальной культуры. Л., 1973.
ТРАМВА́Й (англ. tramway ад tram вагон, цялежка + way пуць),
рэйкавы наземны гарадскі электрычны транспарт. Вагон або некалькі (2—3) вагонаў (найчасцей маторныя) сілкуецца пастаянным токам напружаннем 500—750 В звычайна праз падвесную кантактную сетку (адваротны провад — рэйкі); скорасць да 90 км/гадз.
У кантактную сетку эл. ток паступае ад лінейных цягавых падстанцый. Цягавыя электрарухавікі (2—8 на кожным маторным вагоне) атрымліваюць эл. энергію праз токапрыёмнік на даху вагона, маюць магутнасць па 30—70 кВт. Вагоны бываюць маторныя (з токаздымальнікам, які слізгае па кантактным провадзе), прычапныя і сучлененыя; двух-, чатырох-, шасці- і васьмівосевыя (звычайна 4-восевыя). Рэйкавы пуць шыр. 1524 мм (вузкакалейны 1000 мм). Часам на базе вагонаў Т. ствараюць спецыялізаваныя вагоны (рэйкашліфавальныя, снегаачышчальнікі, грузавыя) Першы доследны вагон Т. пабудаваны ў Пецярбургу (1880), першы трамвайны рух арганізаваны ў Ліхтэрфільдэ (паблізу Берліна) у 1881. Т. пачаў працаваць у 1892 у Кіеве, у 1894 у Львове, у 1899 у Маскве.
На Беларусі буд-ва трамвайных ліній пачата ў Віцебску, дзе ў 1898 пачаты рух на 4 лініях (18 маторных і 16 прычапных вагонаў). У Мінску пушчаны ў 1929, у Наваполацку — у 1974 (скарасны), у Мазыры — у 1988. Вытв-сць Т. наладжана ў ВА «Белкамунмаш».
ТРАМПЛІ́Н (франц. tremplin ад італьян. trampolino, ад trampolo хадулі),
спартыўны снарад (прылада) або збудаванне, якое забяспечвае павелічэнне адлегласці палёту спартсмена ў момант скачка. Адрозніваюць Т. для гімнастычных скачкоў, скачкоў на лыжах, водных лыжах, у ваду, фрыстайле і інш. Т. гімнастычны — спружыністая нахілена пастаўленая дошка, якая выкарыстоўваецца ў гімнастыцы, акрабатыцы для ўзмацнення адскоку ад апоры. Т. для скачкоў на лыжах — спарт. збудаванне, якое складаецца з гары разгону з верт. уступам і гары прызямлення, што пераходзіць у гарыз. пляцоўку. Абсталёўваецца пад’ёмнікам (ліфт, канатная дарога і інш.). У залежнасці ад прызначэння (для абучэння ці спарт. удасканаленасці) т.зв. магутнасць Т. (аптымальная даўж. скачка, на якую разлічаны Т.) бывае да 120 м і больш. Існуюць прыродныя (на схіле гары), штучныя (на эстакадах) і камбінаваныя. Т. для скачкоў у ваду — дошка даўж. 4,8—5 м, шыр. 0,5 м, якая прымацоўваецца да рамы скачковай вышкі на выш. 1 і 3 м ад паверхні вады. Адзін канец яе замацоўваецца шарнірна ці жорстка, у сярэдняй ч. абапіраецца на валік, што дае магчымасць мяняць жорсткасць і амплітуду ваганняў дошкі. Т. для скачкоў на водных лыжах — пакаты нахілены памост з гладкай паверхняй, даўж. да 6,7 м, шыр. каля 4 м, выш. над вадой да 1,8 м у мужчын і да 1,5 м у жанчын. Т. трохступеньчаты — снарад для наземнага навучання і трэніроўкі парашутыстаў. Дае магчымасць выпрацоўваць навыкі прызямлення.
ТРАНЁЎ Канстанцін Андрэевіч (2.6.1876, с. Бакшэеўка Харкаўскай вобл., Украіна — 19.5.1945),
рускі пісьменнік, драматург. Скончыў пецярбургскія духоўную акадэмію і археалагічны ун-т (1903), Таўрыйскі ун-т (1921). У 1904—18 настаўнічаў. Друкаваўся з 1898. У апавяданнях, п’есе «Ад чаго парваліся струны?» (1910, пазнейшая назва «Дарогіны»), аповесці «Валадар» (1912) тэмы сял. жыцця, лёсу інтэлігенцыі. Пасля 1917 працаваў як драматург. Аўтар гіст. і гіст.-рэв. п’ес «Пугачоўшчына» (паст. 1925), «Ясны лог» (паст. 1931), «Гімназісты» (1936), «На беразе Нявы» (паст. 1937), «Насустрач» (1943), «Юнацтва Пятра» (няскончана; выд. 1946), «Палкаводзец» (паст. 1945), камедыі «Жонка» (паст. 1928), сац.-псіхал. «Ганна Лучыніна» (паст. 1946). Найб. вядома яго драма пра грамадз. вайну «Любоў Яравая» (паст. 1926; новая рэд.паст. 1936, Дзярж. прэмія СССР 1941; аднайм. фільм 1970), у якой сац. і індывідуальная псіхалогія герояў пададзена праз сямейна-быт. калізіі. На бел. сцэне пастаўлены «Любоў Яравая» (1936, БДТ-2, Дзярж.рус.драм.т-р), «Ганна Лучыніна» (1956, Бел.т-р імя Я.Коласа).
Тв.:
Повести и рассказы. М., 1977;
Пьесы. Статьи. Речи. М., 1980.
Літ.:
Файнберг Р.И. К.А.Тренев. М.; Л., 1962;
Живой Тренев: Сб. воспоминаний. 2 изд. Ростов н/Д, 1976.
ТРАНЗІ́СТАР [англ. transistor ад tran(sfer) пераносіць + (re)sistor супраціўленне],
паўправадніковая прылада для ўзмацнення, генерацыі і пераўтварэння эл. ваганняў; асн. элемент мікраэлектроннай апаратуры (гл.Мікраэлектроніка). Асн. класы Т. — уніпалярныя і біпалярныя.
Уніпалярныя (палявыя, ці канальныя) Т. створаны ў 1950—70-я г. на аснове работ амер. вучоных У.Шоклі, С.Міда, Д.Канга і інш. і ўяўляюць сабой паўправадніковы крышталь, размешчаны паміж 2 амічнымі кантактамі (сцёкам і вытокам), эл. ток паміж якімі абумоўлены носьбітамі зараду аднаго знака (электронамі ці дзіркамі) і змяняецца пад уздзеяннем папярочнага эл. поля ўваходнага сігналу. Біпалярныя Т. вынайдзены амер. вучонымі У.Шоклі, У.Братэйнам і Дж.Бардзіным (1948). Эл. ток у іх абумоўлены носьбітамі зарадаў абодвух знакаў (электронамі і дзіркамі). Такі Т. уяўляе сабой крышталь паўправадніка, дзе створаны 3 вобласці з п- і р-тыпам праводнасці, да якіх падведзены метал. вывады. У залежнасці ад парадку чаргавання гэтых абласцей адрозніваюць Т. n-p-n- і p-n-p-тыпаў. Сярэдняя тонкая вобласць (база) аддзелена ад астатніх (калектара і эмітэра) электронна-дзірачнымі пераходамі. Уваходны сігнал падаецца на базу і выклікае перанос неасноўных носьбітаў зараду ад эмітэра да калектара. Таксама Т. часта наз. партатыўныя радыёвяшчальныя прыёмнікі на паўправадніковых прыладах.
Схема транзістара: а — біпалярнага (1 — эмітэр; 2 — база; 3 — калектар; 4 — вобласць прасторавага зараду); б — уніпалярнага з кантактам метал — паўправаднік (1 — выток; 2 — затвор; 3 — сцёк; 4 — вобласць прасторавага зараду; 5 — вобласць канала; 6 — высакаомны паўправаднік); в — уніпалярнага з ізаляваным затворам (1 — выток; 2 — затвор; 3 — сцёк; 4 — ізалятар; 5 — вобласць прасторавага зараду; 6 — вобласць канала).
перавозкі пасажыраў і грузаў з аднаго пункта ў другі праз прамежкавыя (транзітныя) пункты. На чыг. транспарце паняцце «Т.» ужываецца таксама да цягнікоў і асобных вагонаў, на рачным транспарце — пры перавозках у межах двух або некалькіх сумежных параходстваў. Транзітныя перавозкі бываюць змешаныя (напр., чыгунка ўдзельнічае разам з рачным ці марскім транспартам). Т. бывае пры зносінах унутры краіны і паміж асобнымі краінамі. На падставе міждзярж. пагадненняў пасажыры і грузы перавозяцца праз тэрыторыю інш. краіны ў трэцюю. На Т. некаторых грузаў (зброя, наркатычныя рэчывы і інш.) існуюць абмежаванні.