ТРАНЗІ́Т (ад лац. transitus праходжанне),
перавозкі пасажыраў і грузаў з аднаго пункта ў другі праз прамежкавыя (транзітныя) пункты. На чыг. транспарце паняцце «Т.» ужываецца таксама да цягнікоў і асобных вагонаў, на рачным транспарце — пры перавозках у межах двух або некалькіх сумежных параходстваў. Транзітныя перавозкі бываюць змешаныя (напр., чыгунка ўдзельнічае разам з рачным ці марскім транспартам). Т. бывае пры зносінах унутры краіны і паміж асобнымі краінамі. На падставе міждзярж. пагадненняў пасажыры і грузы перавозяцца праз тэрыторыю інш. краіны ў трэцюю. На Т. некаторых грузаў (зброя, наркатычныя рэчывы і інш.) існуюць абмежаванні.
т. 15, с. 505
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)