ТРАМБЛЕ́ (Tremblay) Мішэль (н. 25.6.1942, г. Манрэаль, Канада),

канадскі пісьменнік. Піша на франц. мове, блізкай да жаргону простых людзей прав. Квебек. Уплыў драматургіі еўрап. нар. рэаліст. т-ра адчувальны ў п’есах «Цягнік» (1964), «Сястрынае сэрцайка» (1968), «Заўсёды твая Мары-Лу» (1971), «Добры дзень, ну, добры дзень» (1974), «Альберціна і пяць часін» (1984), «Ці гэта сапраўдны свет?» (1987), для якіх характэрны іранічны паказ спажывецкай псіхалогіі «людзей з народа». Аўтар раманаў «Тоўстая жанчына побач — цяжарная» (1978), «Навіны ад Эдуарда» (1984) і інш.

Л.​П.​Баршчэўскі.

т. 15, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)