«ТРА́МБЛЯ»,

«Трамблянкі», бел. нар. танец, разнавіднасць полькі. Муз. памер ​2/4. Тэмп жвавы. Выконвалася з паваротамі па крузе і мудрагелістымі прытупваннямі. Запісана ў канцы 19 ст. ў в. Васілішкі (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.), адна з першых зафіксаваных дробных полек.

т. 15, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)