МІРАШНІЧЭ́НКА (Пётр Аланасавіч) (26.11.1922, с. Запселле Краснапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 1.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір узвода разведкі лейт. М. вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобл.: у цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага р-на сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
горад на Украіне, у Палтаўскай вобл., на р. Харол (бас.р. Дняпро). Засн. ў 1575. Каля 50 тыс.ж. (1998). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы харч., буд. матэрыялаў і металаапр. прам-сці. Здабыча і разліў мінер. вады. Музеі: краязнаўчы і літ.-мемар. Д.Гурамішвілі. На ўскраіне горада бальнеагразевы курорт. Размешчаны ў лесастэпавай зоне. Клімат умерана кантынентальны. Асн.лек. фактары — мінер. хларыдныя натрыевыя воды (мінералізацыя да 3 г/л) і тарфяныя гразі. Мінер. воды выкарыстоўваюць пры лячэнні хвароб органаў стрававання, абмену рэчываў, торф — для гразевых аплікацый; таксама электралячэнне, масаж і інш.
1) у Іране тытул членаў манаршага дома (ставіцца пасля імя) або чыноўнік, сакратар (ставіцца перад імем).
2) У цюркскіх мусульманскіх народаў з 13 ст. М. (часцей варыянт мурза) наз. буйныя феадалы, кіраўнікі асобных ордаў і родаў. У бел. татар М. — прадстаўнік шляхецкага саслоўя. У некат. выпадках слова «М.» стала часткай прозвішча, напр., Мурзы-Мурзічы.
МІРЗАЯ́Н (Эдвард Міхайлавіч) (н. 12.5. 1921, г. Горы, Грузія),
армянскі кампазітар, педагог, муз. дзеяч. Нар.арт. Арменіі (1963). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1941), з 1948 выкладаў у ёй (з 1965 праф.). Старшыня праўлення Саюза кампазітараў Арменіі (з 1956). У яго творах, звязаных з нац. вытокамі і класічнымі традыцыямі, самабытна выяўлены стылявыя тэндэнцыі сучаснай арм. музыкі. Сярод твораў: кантаты «Святочная кантата» (1949), «Савецкая Арменія» (1950) і інш.; сімф. паэма «Ларэцы Сака» (1941), «Героям Айчыннай вайны» (1944), «Сімфанічныя танцы» (1946), «Святочная уверцюра» (1947), 3 сюіты (1973—81), «Паэма» (1955) для сімф.арк.; сімфонія для стр. аркестра і літаўраў (1962), «Інтрадукцыя і перпетуум-мобіле» для скрыпкі з арк. (1957), камерна-інстр. ансамблі, у т. л.стр. квартэт, саната для віяланчэлі і фп.; цыкл п’ес для фп. «Альбом для ўнучкі», рамансы, песні, музыка для кінафільмаў і інш.
МІРКО́ЎСКІ (Яўген Іванавіч) (31.1.1904, Мінск — 10.8.1992),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1927, у пагранвойсках. У Вял.Айч. вайну удзельнік абароны Масквы, з сак. 1942 камандзір асобнага партыз. атрада імя Дзяржынскага, які дзейнічаў на тэр. акупіраваных Гомельскай, Палескай, Брэсцкай абл. Беларусі, Чарнігаўскай, Сумскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Валынскай абл. Украіны, у 1944 кіраўнік дыверсійнай групы на тэр. Польшчы. У 1945—55 у органах КДБ.
МІРМЕКАФІЛІ́Я [ад грэч. myrmēx (myrmēkos) мурашка + ...філія],
адна з форм сімбіёзу, заснаваная на выкарыстанні мурашкамі асаблівасцей будовы або выдзяленняў некат. раслін і жывёл. Расліны-мірмекафіты (да 3 тыс. відаў) пашыраны пераважна ў тропіках Паўд.-Усх. Азіі і Амерыкі. Мурашкі селяцца ў пустых ствалах раслін, калючках, міжвузеллях або кормяцца выдзяленнямі раслін. Адначасова яны ачышчаюць і абараняюць расліны ад шкоднікаў. Жывёлы-мірмекафілы (больш за 2 тыс. відаў членістаногіх) прыстасоўваюцца да жыцця ў мурашніках. Большасць іх корміцца адкладамі мурашак ці гніючым буд. матэрыялам мурашнікаў, некат. ператвараюцца ў нахлебнікаў — сімфілаў (напр., у энтамафауне Беларусі — жукі-ашчупнікі, некат. стафілініды, тлі). Мурашкі кормяць сімфілаў, як і свае лічынкі, сімфілы маюць спец. залозы і выдзяляюць рэчывы, якімі кормяцца мурашкі. Гл. таксама Каменсалізм.
МІРМЕКАХАРЫ́Я [ад грэч. myrmēx (myrmēkos) мурашка + ...харыя],
адзін з тыпаў зоахарыі, распаўсюджванне мурашкамі насення і інш. зачаткаў раслін. Назіраецца ва ўмераных і трапічных паясах (пераважна ў Бразіліі). Звязана з паяданнем мурашкамі прыдаткаў (вырастаў) на насенні, якое пры гэтым не пашкоджваецца. Да раслін, якім уласціва М., належаць многія аднадольныя (напр., гусіная цыбуля, цыбуля, перлаўка і інш.) і двухдольныя расліны (напр., калматка, крынічнік, фіялка, чабор, чубатка і інш.). Сярод іх ёсць аблігатныя мірмекахоры (распаўсюджваюцца толькі з дапамогай мурашак) і факультатыўныя (распаўсюджваюцца і інш. спосабамі).
старажытны горад Баспорскай дзяржавы. Руіны М. знаходзяцца каля мыса Каранціннага, за 4 км ад г. Керч у Крыме (Украіна). Выяўлены ў 1820-я г.Археал. раскопкі праводзяцца з 1934. М. засн. каля сярэдзіны 6 ст. да н.э., з 3 ст. да н.э. з’яўляўся буйным цэнтрам вінаробства, рыбалоўства і рамёстваў (керамічнага, ткацкага і інш.) Баспора. У пач. 4 ст. да н.э. быў абнесены абарончымі сценамі. У горадзе існавала квартальная забудова. Асабліва вылучаўся культавы раён. Вакол М. існаваў вялізны некропаль. М. спыніў сваё існаванне ў 2-й пал. 3 ст.н.э. На руінах ант. М. ў 8—9 ст. і 14 ст. існавалі пасяленні. Пры раскопках выяўлены вял. рыбазасолачныя цыстэрны 2—3 ст.н.э., мясц. і імпартная кераміка, тэракоты, манеты і інш.
МІРМУХСІ́Н (сапр.Мірсаідаў Мірмухсін; н. 3.5.1921, Ташкент),
узбекскі пісьменнік. Засл. работнік культ. Узбекістана (1968). Нар. пісьменнік Узбекістана (1981). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1941). Друкуецца з 1936. У лірычных зб-ках «Вернасць» (1945), «Фергана» (1949), «Сэрца і філасофія» (1963), паэмах, рамане ў вершах «Зіяд і Адзіба» (1958) жыццё і праблемы вёскі. У раманах «Загартоўка» (1964), «Умід» (1969), «Сын ліцейшчыка» (1972), «Чаткальскі тыгр» (1977), «Карані і лісты» (1981) тэмы духоўнага сталення нац. рабочага класа, праблемы інтэлігенцыі, жыццё сучаснага Узбекістана. Аўтар гіст. раманаў «Дойлід» (1974), «Цемур Малік» (1985). Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Э.Агняцвет, В.Вітка.