МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПА ДАКУМЕНТА́ЦЫІ
(МФД),
міжнароднае аб’яднанне навук. устаноў і міжнар. арг-цый, інфарм. службаў і спецыялістаў. Засн. ў 1895. Чл. МФД — спецыялісты больш 70 краін міжнар. урадавых і няўрадавых арг-цый. Мае кансультатыўны статус пры ЮНЕСКА і шэрагу міжнар. і рэгіянальных арг-цый. Месцазнаходжанне — г. Гаага (Нідэрланды).
т. 10, с. 341