старажытны армянскі горад, адна з 3 сталіц Арменіі Вялікай пры цару Тыгране II. Засн. ў 77 да н.э. на ПдЗ ад воз. Ван, на месцы сучаснай в. Фаркін (Турцыя). Горад будаваўся пад уплывам эліністычных арх. традыцый, быў абнесены крапасной сцяной выш. 25 м. Акрамя армян, у Т. жылі палонныя грэкі, сірыйцы і інш. У 69 да н.э. захоплены і разбураны рымлянамі. Пазней адноўлены, у 6 ст.н.э. меў грэч. назву Марытропаль, у 7—8 ст. — араб. Маяфарыкін.
ТЫГРАНЯ́Н Армен Тыгранавіч (26.12.1879, г. Гюмры, Арменія — 10.2.1950),
армянскі і грузінскі кампазітар, харавы дырыжор. Засл. дз. маст. Арменіі (1935). Засл. дз. маст. Грузіі (1936). Скончыў Тбіліскае муз. вучылішча (1902). У 1902 арганізаваў у Александропалі нар. хары, з якімі вёў канцэртную дзейнасць. З 1913 у Тбілісі. Аўтар першай арм. нар.-быт. оперы «Ануш» (паст. 1912), якая адкрыла новы стылістычны кірунак у арм.муз. т-ры. Сярод інш. твораў: опера «Давід-бек» (паст. 1950), песенная драма «Лейлі і Меджнун» (паст. 1918), кантаты, у т. л. «Крывавая ноч» (1936), танц. сюіта для арк. (1946), маршы для духавога арк., п’есы для фп., песні, музыка да драм. спектакляў і інш.
(Мікалай Фадзеевіч; 31.8.1856, г. Гюмры, Арменія — 17.2.1951),
армянскі кампазітар, фалькларыст, піяніст; адзін з заснавальнікаў нац.фп. музыкі і фалькларыстыкі. Нар.арт. Арменіі (1933). Герой Працы (1936). У 9 гадоў страціў зрок. Вучыўся ў Вене ў Ін-це сляпых, ігры на фп. — у В.Шэнера. З 1894 выступаў як піяніст і лектар. Яму належаць першыя спробы запісу і інстр. апрацоўкі мугамаў, арм. танцаў, песень. Аўтар артыкулаў пра ўсх. музыку.
цар Арменіі [95—56 да н.э.]. У першыя гады праўлення далучыў да свайго царства Сафену, Антрапатэну, зах. частку Мідыі, пазней далучыў сірыйскія ўладанні Селеўкідаў з г. Антыёхія. Цары Албаніі Каўказскай і Іберыі прызналі сябе залежнымі ад Т. II. Парадніўся з Мітрыдатам VI Еўпатарам і заключыў з ім ваен. і паліт. саюз. Пры Т. II Арменія стала самай вял. дзяржавай эліністычнага Усходу. Як саюзнік Мітрыдата VI ваяваў з Рымам. У 91 да н.э. войскі Т. былі разбіты каля Кападокіі Л.К.Сулай, у 69 да н.э. каля Тыгранакерта — Л.Л.Лукулам. У 66 да н.э. Т. II капітуляваў і прызнаў сябе залежным ад Рыма. Яго ўладанні былі абмежаваны тэр. царства Арменіі Вялікай.
запаведнік у ніжнім цячэнні р. Вахш у Таджыкістане. Засн. ў 1938 для аховы прыроднага комплексу тугайных лясоў і прылеглай пясчанай пустыні. Пл. 52,2 тыс.га. Рэльеф поймавай тэрасы раўнінны, з паніжэннямі, у цэнтры якіх знаходзяцца азёры. Глебы поймавай тэрасы р. Вахш алювіяльна-лугавога тыпу. Тугайная расліннасць прадстаўлена ўчасткамі лесу з таполі-турангі з травяным покрывам з эфемераў і эфемероідаў; значныя плошчы пад зараснікамі трыснягу і эрыянтусу. Звычайны алень бухарскі, кот чаротавы, шакал, заяц-талай, фазан, кобра, гюрза, пясчаная эфа; у пустыннай частцы сустракаюцца джэйран і драфа. У азёрах-старыцах сом, сазан, вусач, плотка і інш.; зімой шмат вадаплаўных птушак.
прамежак часу ў сем сутак. Існуе амаль ва ўсіх календарах. Уведзены на Стараж. Усходзе. У 1 ст.н. э. запазычаны рымлянамі. 7 дзён Т. атаясамлівалі з вядомымі ў той час 7 планетамі. Субота была названа днём Сатурна, а наступныя па парадку — днём Сонца, Месяца, Марса, Меркурыя, Юпітэра, Венеры. Бел. назвы паказваюць парадак дзён на Т. пасля нядзелі (дня, калі «не дзелаюць», г. зн. не працуюць): панядзелак (адразу «па нядзелі»), аўторак (уторы, г. зн. другі), серада (сярэдзіна Т.), чацвер (чацвёрты), пятніца (пяты); выключэнне — субота [ад стараж.-яўр. сабат (шабаш) — адпачынак, канец працы).
горад на З Сенегала. Адм. ц.аднайм. вобласці. Каля 250 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: вытв-сць фосфарных угнаенняў, тэкст., дрэваапр., ліцейная. Чыг. майстэрні. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (арахіс, збожжа; жывёлагадоўля). У наваколлі — здабыча фасфарытаў.
ТЫЗЕНГА́ЎЗ Антоній (1733, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 31.3.1785),
дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, мецэнат. З роду Тызенгаўзаў. Падстароста гродзенскі з 1757, вял. пісар ВКЛ у 1763—64, канюшы ВКЛ у 1764—65, падскарбі надворны ВКЛ з 1765, адначасова староста гродзенскі, адміністратар каралеўскіх эканомій у ВКЛ. Пасол на соймы з 1761, у 1773—80 узначальваў на соймах каралеўскую партыю. Намаганнямі Т. Гродна стала месцам работы дзярж. устаноў: Скарбовай камісіі ВКЛ, Трыбунала ВКЛ, задворнага асэсарскага суда. Ініцыятар буйнамаштабных пераўтварэнняў у каралеўскіх эканоміях ВКЛ у галіне адміністрацыі, сельскай гаспадаркі, прам-сці, шляхоў зносін, навукі і адукацыі. Правёў Тызенгаўза рэформу. Арганізаваў шэраг мануфактур (перш за ўсё Гродзенскія каралеўскія мануфактуры). Адм. цэнтрам эканам. дзейнасці Т. стала збудаванае ім прадмесце Гродна — Гарадніца, дзе размяшчаліся заснаваны Ж.Э.Жыліберамбат. сад, Гродзенская медыцынская акадэмія, кадэцкі корпус, школы мернікаў, бухгалтараў, будаўнікоў. Праводзіў ачышчэнне рэчышча Нёмана, арганізаваў Гандл. і эканам. кантору. Займаўся гадоўляй мяса-малочных парод жывёлы, племянных жарабцоў. Выкарыстоўваў парнікова-цяплічную сістэму. Арганізаваў Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Гродзенскую капэлу Тызенгаўза, Гродзенскую музычна-тэатральную школу Тызенгаўза, сетку парафіяльных школ. Заснаваў Гродзенскую друкарню, ініцыятар выдання газ.«Газэта Гродзеньска». Рэканструяваў цэнтр мяст. Паставы. Увядзенне мануфактур на аснове крэдыту, неэканомнае выкарыстанне сыравіны, высокія цэны і як вынік слабы збыт прадукцыі, адсутнасць зацікаўленасці майстроў і рабочых, неэфектыўнасць прыгоннай працы прывялі да заняпаду прадпрыемстваў і да няўдачы гасп. палітыкі Т. У ліп. 1780 Т. адхілены ад кіравання каралеўскімі эканоміямі ў ВКЛ. Помнік Т. ўстаноўлены ў Гродзенскім Фарным (б. езуіцкім) касцёле, яго імем названа плошча ў Гродне.
Літ.:
Гибянский И.Г. Граф Аятоний Тизенгауз и гродненские королевские мануфактуры. Пг., 1916;
Kościałkowski S. Antoni Tyzenhauz: Podskarbi nadworny litewski. T. 1—2. Londyn. 1970—71.
сістэма эканам. мерапрыемстваў у каралеўскіх сталовых эканоміяхВКЛ у 1760—70-я г., праведзеных па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам надворнага падскарбія ВКЛ А.Тызенгаўза. Рэформа прадугледжвала: аднаўленне ў эканоміях фальваркаў з паляпшэннем апрацоўкі зямлі і выкарыстаннем зах.-еўрап. тэхнікі; арганізацыю ў эканоміях мануфактур, заснаваных на дармавой працы каралеўскіх сялян; стварэнне разгалінаванай сістэмы сухапутных шляхоў і сплаву па рэках для стымулявання гандлю. Т.р. пачалася ў 1765 з перамеру зямлі. Для сялян была створана своеасаблівая сістэма страхавання («камунальныя магазіны» з рэзервовым запасам збожжа і «камунальныя касы»). У выніку рэформы сяляне эканомій пазбавіліся злоўжыванняў з боку арандатараў і трымальнікаў, набылі магчымасць пашыраць сваё землекарыстанне за кошт прыёмнай зямлі, са згоды адміністрацыі мелі права на перадачу зямлі па спадчыне. Значна выраслі даходы скарбу ВКЛ. Але павышэнне прыбыткаў было вынікам не толькі ўдасканалення гаспадаркі, але і дадатковага абцяжарання сельскага насельніцтва, якое не прыняло рэформу. Узмацненне павіннаснага абкладання сялян у выніку прывяло да пагаршэння эканам. становішча феадальна-залежнага насельніцтва эканомій. Рэформа не была канчаткова рэалізавана ў сувязі з унутрыпаліт. (адхіленне Тызенгаўза ад пасады і інш.) і знешнепаліт. (падзелы Рэчы Паспалітай) падзеямі.
шляхецкі род уласнага герба «Буйвал» у Рэчы Паспалітай. Маюць ням. паходжанне, у пач. 13 ст. прыбылі з Гальштэйна ў Інфлянты. З Т., што жылі ў ВКЛ, найб. вядомы:
Готард Ян (? — 1640), кашталян вендэнскі ў 1621—34, ваявода дорпцкі з 1634. Готард (? — 1669), канонік і суфраган віленскі з 1661, абат гебдоўскі, біскуп-намінат метонскі, біскуп смаленскі з 1667. Юрый (? — 6/7.9.1679), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік ВКЛ з 1650. Андрэй (? — 8.2.1673), лоўчы ВКЛ з 1667. Стафан (? — 24.12.1708), падстолі ВКЛ у 1687, ваявода новагародскі з 1689. Ян Стафан (? — 1730), вял. пісар ВКЛ у 1669—1714, ваявода мсціслаўскі з 1714, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1716 і 1720. Міхал Бенядзікт (? — да 12.10.1726), вял. пісар ВКЛ з 1714. Антоній (1733—85), гл.Тызенгаўз А. Канстанцін (3.6.1786, г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.3.1853), арнітолаг. Аўтар прац «Асновы арніталогіі, або Навукі пра птушак» (1841), «Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету» (1843—46). Захапляўся жывапісам, быў вучнем Я.Рустэма. У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталагічны музей, сабраў карцінную галерэю, значную б-ку.