ТЫЕ́С (Thiés),
горад на З Сенегала. Адм. ц. аднайм. вобласці. Каля 250 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: вытв-сць фосфарных угнаенняў, тэкст., дрэваапр., ліцейная. Чыг. майстэрні. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (арахіс, збожжа; жывёлагадоўля). У наваколлі — здабыча фасфарытаў.
т. 16, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)