вулканагенна-асадкавая горная парода, утвораная цэментацыяй і ўшчыльненнем буйнаабломкавага рыхлага вулканагеннага матэрыялу. Складзена пераважна з вуглаватых абломкаў лавы, шлаку, вулканічных бомбаў, сцэментаваных дробназярністым туфавым цэментам. Выкарыстоўваецца як буд. матэрыял. Гл. таксама Вулканагенна-асадкавыя пароды.
асадкава-вулканагенная горная парода, складзеная на 50—90% з вулканагеннага матэрыялу (шлак, попел, пемза, абломкі парод) і асадкавага матэрыялу (50—10%). Паводле памераў часцінак (пераважна піракластычных) адрозніваюць Т. псефітавы, псамітавы, алеўрытавы, пелітавы. Цэмент карбанатны або гліністы. Колер стракаты, шэры, бураваты або зеленаваты. Выкарыстоўваецца як буд. матэрыял. Гл. таксама Вулканагенна-асадкавыя пароды.
ТУ́ФТАЎ Іван Мікітавіч (24.12.1912, в. Гарадзінец Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 21.7.1974),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Кулямётчык радавы Т. вызначыўся ў сак. 1944 у Вінніцкай вобл. (Украіна) пры фарсіраванні Паўд. Буга і Днястра, дзе агнём з кулямёта прыкрываў пераправу сав. воінаў і падтрымліваў наступленне Чырв. Арміі. Пасля вайны на гасп. рабоце.
ТУФЦІНА́ Раліна Афанасьеўна (н. 14.10.1933, г. Новасібірск, Расія),
украінская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1960). У 1961—93 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета. З 1981 выкладае ў Кіеўскай кансерваторыі. У рэпертуары партыі укр., рус. і замежных кампазітараў: Насця («Тарас Бульба» М.Лысенкі), Аксана («Гібель эскадры» В.Губарэнкі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш.
група горных парод асадкавага і вулканагеннага паходжання. Маюць порыстую структуру, невысокую шчыльнасць, добра апрацоўваюцца. Адрозніваюць Т. вапнавы (траверцін), туф вулканічны і Т. крамяністы (апалавыя адклады з крыніц). Выкарыстоўваюцца як буд. матэрыялы.
вулканічная горная парода, утвораная ў выніку цэментацыі цвёрдых прадуктаў вывяржэння вулкана. Адрозніваецца паводле складу (базальтавы, андэзітавы, ліпарытавы і інш.), паводле характару і памеру абломкаў (літакластычны, крышталекластычны, вітракластычны і мяшанага складу; груба-, буйна-, сярэдне- і тонкаабломкавыя). Колер жоўты, аранжавы, ружова-фіялетавы, чырв., карычневы, шэры і чорны. Шчыльн. 1,22—2,25 г/см³, трываласць 140—820 кг/см². Высокія дэкаратыўныя якасці. Выкарыстоўваецца як абліцовачны і сценавы матэрыял, напаўняльнік лёгкіх бетонаў і інш. Радовішчы ў Арменіі, Італіі, Ісландыі і інш.
ТУХАЧЭ́ЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч (16.2.1893, в. Сляднёва Сафонаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 12.6.1937),
савецкі ваенны дзеяч, палкаводзец, адзін з першых Маршалаў Сав. Саюза (1935). Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1914). З 1912 у арміі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік 1-й сусв. 1914—18 і грамадз. 1918—20 войнаў. З чэрв. 1918 камандуючы 1-й арміяй Ўсх. фронту, са студз. 1919—8-й арміяй Паўд. фронту, з крас. 1919—5-й арміяй Усх. фронту. У лют.—крас. 1920 камандаваў войскамі Каўк. фронту. З крас. 1920 камандуючы войскамі Зах. фронту: у час савецка-польскай вайны 1920 распрацаваў і кіраваў Ігуменска-Мінскай і Варшаўскай аперацыямі. Удзельнік падаўлення антыбальшавіцкага кранштацкага паўстання 1921, сял.ўзбр. паўстання ў Тамбоўскай і Варонежскай губ. 1920—21. У 1921 нач.Ваен. акадэміі РСЧА, у 1922—24 камандуючы войскамі Зах. фронту. З 1925 нач. штаба РСЧА, з 1928 камандуючы Ленінградскай ваен. акругай, з 1931 нам. наркома ваенна-марскіх спраў СССР і старшыні РВС, нач. узбраенняў РСЧА, з 1934 нам. наркома абароны СССР, з 1936 1-ы нам. наркома абароны і нач. упраўлення баявой падрыхтоўкі. У 1937 камандуючы войскамі Прыволжскай ваен. акругі. Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1934—37. Праводзіў работу па рэарганізацыі Чырв. Арміі, распрацоўцы ваен. навукі і практыкі ваен. будаўніцтва. 22.5.1937 арыштаваны па справе т.зв. «антысав. трацкісцкай ваен. арг-цыі» ў Чырв. Арміі і прыгавораны да пакарання смерцю. Паводле рашэння ваен. калегіі Вярх. суда СССР прыгавор скасаваны і ў 1957 Т. рэабілітаваны.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1964.
Літ.:
Гуль Р.Б. Красные маршалы. М., 1990;
Соколов Б. Михаил Тухачевский: Жизнь и смерть красного маршала. Смоленск, 1999.
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1983). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1963). Працуе ў розных жанрах, найб. актыўна ў жанры песні: «Мой адрас — Савецкі Саюз», «Які цудоўны гэты свет» (абедзве 1973), «Дзень Перамогі» (1975), «Радзіма мая» (1976), «Прыцяжэнне зямлі» (1977), «Дадзім шар зямны дзецям» (сл. Назыма Хікмета, 1978), «Алімпіяда-80», «Ненаглядная мая старана» (абедзве 1980). Сярод інш. твораў: кантата «За даллю — даль» (паводле А.Твардоўскага, 1963); фп. п’есы; вак. цыклы; рок-сюіты «Па хвалі маёй памяці», «НЛА» (1970-я г.), музыка да спектакляў драм.т-ра, кінафільмаў і радыёпастановак.
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., каля р. Тучанка, на аўтадарозе Слуцк—Івацэвічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Клецк, 156 км ад Мінска. 785 ж., 311 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Свята-Іаана-Прадцечанская царква (пач. 19 ст.), сядзіба (2-я пал. 19 ст.).