краявое шво Усходне-Еўрапейскай платформы. Адмяжоўвае Заходне-Еўрапейскую маладую платформу ад Балтыйска-Прыднястроўскай зоны перыкратонных прагінаў на Зстараж.Усх.-Еўрапейскай платформы. Складаецца з серыі глыбінных (мантыйных) разломаў, уваходзіць у больш працяглы Дабруджска-Паўночнаморскі лініямент зямной кары.
ТЭЙТЭЛЬБО́ЙМ (Teitelboim) Валодзя (н. 19.3.1916, г. Чыльян, Чылі),
чылійскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Скончыў юрыдычны ф-т ун-та Чылі (1938). У 1961—65 чл. палаты дэпутатаў, з 1965 сенатар. З 1973 у эміграцыі. Дэбютаваў гіст. нарысам «Заранак капіталізму і заваяванне Амерыкі» (1943). У раманах «Сын салетры» (1952), «Насенне на пяску» (1957), «Унутраная вайна» (1979) тэмы рабочага руху, існавання людзей ва ўмовах канцлагера, супрацьстаяння чылійцаў дыктатуры. Аўтар літ.-крытычных прац «Чалавек і чалавек» (1969, з гісторыі рус. і сав. л-ры), «Нэруда» (1984), публіцыстыкі, у т. л.кн. «Чылі: барацьба працягваецца» (1976).
Тв.:
Рус.пер. — Семя на песке. М., 1959;
Снова о событиях в Чили. М., 1977;
Чили: борьба продолжается. М., 1979;
Внутренняя война. М., 1982;
Неруда. М., 1988.
Літ.:
Кутейщикова В.Н. Роман Латинской Америки в XX в. М., 1964.
Татум (Tatum) Эдуард (14.12.1909, г. Боўлдэр, ЗША — 5.11.1975), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі. Чл.Нац.АН ЗША (1952). Д-р біяхіміі (1934). Скончыў Вісконсінскі ун-т (1931). У 1937—45, 1948—56 у Станфардскім і Іельскім (1945—48) ун-тах (з 1946 праф.). З 1957 праф. Ракфелераўскага ін-та мед. даследаванняў у Нью-Йорку. Разам з Дж.У.Бідлам (1944) распрацаваў канцэпцыю: адзін ген вызначае структуру аднаго ферменту. Гэта канцэпцыя стала асновай біяхім. генетыкі. Разам з Дж.Ледэрбергам (1947) адкрыў у бактэрый генет. рэкамбінацыю. Нобелеўская прэмія 1958 (з Бідлам і Ледэрбергам).
ТЭЙФ Майсей Саламонавіч (4.9.1904, Мінск —23.12.1966),
яўрэйскі пісьменнік. Вучыўся ў БДУ, скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1933). У 1961—64 супрацоўнік час. «Савеціш Геймланд» («Савецкая Радзіма»). Друкаваўся з 1920. У кнігах «Вершы і паэмы» (1933), «Пралетарка, сястра мая» (1935), «Смерць або перамога» (1936) і інш. падзеі грамадз. вайны, тэмы барацьбы народаў супраць ням. фашызму, памяці пра вайну. Пісаў пра Беларусь (вершы «Беларусь», «Палессе», «Лявоніха», «Калі ласка», «Беларускі вакзал»), верш «Добры сусед» прысвяціў Я.Купалу. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў А.Зарыцкі.