спадарожнік планеты Уран. Дыяметр каля 1600 км. Адлегласць ад планеты 434,3 тыс.км. Сідэрычны перыяд абарачэння 8 сут 17 гадз. Плоскасць арбіты Т. амаль перпендыкулярная плоскасці арбіты Урана. Адкрыты ў 1787 У.Гершэлем.
аксіды, якія ўтварае тытан. Вядома каля 15 Т.а., найважн. з іх монааксід TiO, сэсквіаксід Ti2O3 і дыаксід TiO2 (найб. пашыраны ў тэхніцы).
Тытану дыаксід, ці аксід тытану (IV) — бясколерныя крышталі, tпл 1870 °C. Не раствараецца ў вадзе, разбаўленых мінер. к-тах (акрамя плавікавай). Пры сплаўленні або спяканні з аксідамі і карбанатамі металаў утварае тытанаты. У прыродзе трапляецца ў 3 мадыфікацыях — мінералы рутыл. анатаз і брукіт. Атрымліваюць: з рутылу; ільменіту FeTiO3 і інш. руд сернакіслотным метадам; спальваннем тэтрахларыду TiCl4. (гл.Тытану галагеніды) у кіслародзе пры 1200—1700 °C. Выкарыстоўваюць як пігменты (гл.Бялілы) і напаўняльнік у лакафарбавай прам-сці. вытв-сці паперы. пластмас, гумавых вырабаў. а таксама ў вытв-сці керамічных дыэлектрыкаў і аптычнага шкла. як кампанент белай эмалі, абмазкі электродаў для электразваркі і інш. Пыл TiO2 выклікае бранхіт, пнеўмасклероз і інш. пашкоджанні лёгкіх; ГДК у атм. паветры 0,5 мг/м³, у вадзе 0,1 мг/л.
злучэнні тытану з галагенамі агульнай ф-лы TiXn (X — галаген, n = 2—4). Найб. устойлівыя вышэйшыя Т.г. (тэтрагалагеніды) TiX4; выкарыстоўваюць пераважна тэтрахларыд і тэтраёдыд тытану.
Тытану тэтрахларыд, хларыд тытану (IV) — празрыстая бясколерная вадкасць. дыміць у паветры (гідралізуецца вадзяной парай), tпл 136,3 °C, шчыльн. 1730 кг/м³. Атрымліваюць узаемадзеяннем хлору з дыаксідам тытану TiO, у прысутнасці аднаўляльніка (коксу) пры 700—800 °C. Выкарыстоўваюць для атрымання тытану, TiO2 (гл.Тытану аксіды), а таксама каталізатараў арган. сінтэзу, як дымаўтваральнае рэчыва. Пашкоджвае слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў і рота, рагавіцу вачэй; ГДК 1 мг/м³. Тытану тэтраёдыд, ёдыд тытану (IV) — чырвона-рудыя крышталі з метал. бляскам, tпл 155 °C, шчыльн. 4400 кг/м³ рэчываў пры 100—200 °C або TiCl4 з ёдзістым вадародам HI. Выкарыстоўваюць для атрымання чыстага тытану (TiI4 раскладаецца пры 1300—1500 °C), як каталізатар арган. рэакцый.
у старажытнагрэчаскай міфалогіі божаствы 1-га пакалення, 6 братоў (Акіян, Кой, Крый, Гіперыён, Іапет, Кронас) і 6 сясцёр (гл.Тытаніды), народжаных Уранам і Геяй. Яны ўвасабляюць стыхійныя сілы прыроды. Паводле міфаў, Кронас вылегчыў Урана і стаў вярхоўным богам. У сваю чаргу, сын Кронаса і Рэі Зеўс — правадыр, новага пакалення багоў-алімпійцаў — адабраў вярхоўную ўладу ў Кронаса. У 10-гадовай вайне з алімпійцамі Т. (акрамя Акіяна) пацярпелі паражэнне і былі скінуты ў Тартар. У пазнейшых міфах Т. атаясамлівалі з гігантамі. Часам у міфах і л-ры Т. называюць і тытанідаў — дзяцей і ўнукаў уласна Т. (напр., Праметэя, сына Іапета). У пераносным сэнсе Т. называюць выключна таленавітых людзей.
ТЫ́ТУЛ (ад лац. titulus надпіс, ганаровае званне),
1) ганаровае родавае або дараванае званне (напр., граф, барон, герцаг), якое падкрэслівае прывілеяванае становішча асобы, патрабуе суадноснага тытулавання (напр., ваша высокасць, вялікасць, сіяцельства). Пашырана ў шэрагу дзяржаў (Вялікабрытанія, Францыя). Прысвойваецца таксама ў гонар прызнання заслуг якой-н. асобы (напр., Т. чэмпіёна свету).
2) У грамадзянскім праве аснова якога-н. права (напр., Т. уласнасці).
3) Т. як элемент кнігі, брашуры гл. ў арт.Тытульны ліст.
4) Устарэлае — атэстат, дыплом пра набыццё адукацыі ў якой-н. навуч. установе.
ТЫ́ТУЛЬНЫ ЛІСТ, тытул (ад лац. titulus надпіс, загаловак),
загаловачны ліст выдання (кнігі), на якім змяшчаюцца асноўныя (выхадныя) звесткі: загаловак, прозвішча аўтара, назва выдавецтва, год і месца выдання.
Бывае адзінарны (першая старонка кніжнага блока з адваротам), падвойны (з 4 старонак) разваротны або расхінны (левая частка яго наз. контртытулам, адваротная старонка контртытула — авантытулам). Паводле афармлення Т.л. бывае шрыфтавы, дэкаратыўна-шрыфтавы і сюжэтны. У папірусных і пергаментных скрутках ролю Т.л. выконваў ярлык з загалоўкам, прывязаны да скрутка шнурком. Першы поўны Т.л. з’явіўся ў 1476 (Венецыя).
галіна харчовай прамысловасці, якая нарыхтоўвае тытунёвую і махорачную сыравіну, праводзіць ферментацыю тытуню, вырабляе махорачныя і тытунёвыя вырабы.
Тытунёвыя ф-кі ўзніклі ў 17 ст. ў Вялікабрытаніі і Галандыі. На Беларусі Т.-м.п. пачала развівацца ў 18 ст. У 1860 дзейнічалі 32 Дробныя прадпрыемствы (напр., брэсцкія тытунёвыя мануфактуры). У 1913 было 19 тытунёва-махорачных фабрык, з іх найб.: Гродзенская тытунёвая ф-ка, ф-ка «Нёман», акц.т-ва «Шарашэўскі і К°», Лідская і Віцебская ф-кі; выраблена 48 млн.шт. цыгарэт і папярос, 371 тыс. скрынак курыльнай махоркі. У 1940 выпушчана 705 тыс. скрынак курыльнай махоркі. Пасля Вял.Айч. вайны прадпрыемствы адноўлены, пачалі дзейнічаць Мінская тытунёвая ф-ка і тытунёва-ферментацыйны з-Д у Гродне. Да 1975 дзейнічала Віцебская тытунёвая ф-ка. У 2001 найб. буйныя Гродзенская тытунёвая фабрыка і Мінская. Выраблена ў 1990—16,4; у 1995—6.2; у 1999—9,3; у 2000—10,4 млрд.шт. папярос і цыгарэт. Т.-м.п. найб. развіта ў ЗША, Індыі, краінах Паўд. Амерыкі.
вырабы з лісця тытуню, а таксама махоркі. Прам-сць выпускае курыльныя Т.в. (папяросы, цыгарэты, цыгары, тытуні для люлькі і курэння і інш.), а таксама жавальную і нюхальную табаку. Для змяншэння ў дыме нікаціну, смол і інш. шкодных рэчываў вырабляюць цыгарэты з фільтрам з ацэтатнага валакна ці спец. паперы. Гл. таксама Тытунёва-махорачная прамысловасць.
род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Больш за 60 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных паясах Амерыкі, Аўстраліі і Палінезіі. На Беларусі культывуюць махорку, якая часам дзічэе, некалькі сартоў і форм Т. сапраўднага, або курыльнага (N. tabacum), крылатага, або пахучага (N. alata), і Сандэра (N. sanderae).
Адна- і шматгадовыя травы. радзей кусты. Сцёблы прамастойныя. простыя або разгалінаваныя, выш. да 2 м. Лісце чаргаванае, суцэльнае, часта залозістаапушанае. Кветкі буйныя, жоўтыя, ружовыя або чырв., сабраныя ў рыхлую мяцёлку. Плод — каробачка. Многія віды маюць (пераважна ў лісці) ядавіты алкалоід нікацін. Выкарыстоўваюцца для атрымання тытунёвых вырабаў. чыстага нікаціну для фармацэўтычнай прам-сці і аховы раслін ад шкоднікаў. Тэхн. і дэкар. расліны.
галіна раслінаводства, якая займаецца вырошчваннем тытуню і махоркі для атрымання тытунёвых вырабаў, а таксама некат. арганічных рэчываў. Вырошчваюць тытунь культурны, або курыльны, і махорку. Нягледзячы на пэўную небяспеку для здароўя, тытунь і махорка карыстаюцца вял. попытам. Тытунь патрабуе высокіх т-р паветра (24—28 °C) для прарастання насення, росту і развіцця раслін; значнай вільгаці, вял. колькасці пажыўных рэчываў у глебе. Лепшыя глебы для вырошчвання тытуню — чарназёмы, шэразёмы і каштанавыя. Вырошчванне, уборка і сушка тытуню — працаёмкія працэсы. Т. здаўна існавала ў карэннага насельніцтва Амерыкі, адкуль у канцы 15 — пач. 16 ст. прыйшло ў Іспанію і інш. краіны. На Беларусі яго пачалі вырошчваць з 17 ст.Сусв. плошчы пад пасевамі тытуню больш за 4 млн.га. Асн. вытворцы — Кітай, ЗША, Індыя, Бразілія і Турцыя; развіта Т. таксама ў краінах Зах. Афрыкі, у Аўстраліі, Паўд.-Афр. Рэспубліцы, Балгарыі, Кубе. У краінах СНД высакаякасны тытунь вырошчваюць у Малдове, на Украіне (Крым), на Пд Расіі, у Таджыкістане, Грузіі і Азербайджане; махорку — у Расіі. На Беларусі махорку раней вырошчвалі ў грамадскіх гаспадарках некат. раёнаў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абл. У наш час гэтую культуру ў невял. аб’ёмах вырошчваюць толькі ў асабістых гаспадарках расадным спосабам. Рабіліся спробы (2-я пал. 20 ст.) вырошчваць якасны тытунь у некат. грамадскіх гаспадарках Брэсцкай вобл.