ТЫРАТРО́Н [ад грэч. thyra дзверы, уваход + (элек)трон],
трохэлектродная газаразрадная прылада з сеткавым кіраваннем момантам запальвання дугавога ці тлеючага несамастойнага разраду. Мае напальны ці халодны катод (у залежнасці ад віду разраду). Пасля ўзнікнення эл. току паміж катодам і анодам сетка страчвае кіравальныя ўласцівасці. Для тушэння разраду аноднае напружанне зніжаецца да значэння, меншага за напружанне гарэння разраду. Вынайдзены амер. вучоным А.Халам (1929). Найб. пашыраны індыкатарныя Т. (гл.Газаразрадныя індыкатары).
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Пінскім р-не Брэсцкай вобласці. Засн. ў 1994 для аховы і ўзнаўлення унікальнага прыроднага комплексу на Пд Беларусі з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 1391 га. Размешчаны на стыку Столінскай водна-ледавіковай раўніны з нізіннай далінай р. Стыр. Глебы тарфяніста- і тарфяна-балотна-глеевыя пад чорнаальховымі лясамі, дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя пад грабавымі і пясчаныя пад хвойнымі лясамі. Лясы — каштоўныя монадамінантныя грабнякі, грабава-дубовыя, грабава-дубова-кляновыя, хваёвыя і інш. Шмат лек., вострапахучых раслін. У Чырв. кнізе венерын чаравічак сапраўдны, зубніца клубняносная. У тэрыякомплексе лось, дзік, казуля, заяц-русак, ліс, янотападобны сабака, воўк. Багатая арнітафауна лясных, балотных і сінантропных комплексаў. Шмат рэптылій. У Чырв. кнізе барсук, бусел чорны, пустальга звычайная, бугай вялікі, філін, чарапаха балотная.
горад на Пд Румыніі, на р. Яламіца. Адм. ц. жудзеца Дымбавіца. Каля 130 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: вытв-сць якасных і спец. сталей; маш.-буд., у т. л. эл.-тэхн., прыладабудаванне, абсталяванне для нафтаздабыўной прам-сці; дрэваапр., харчовая. Цэнтр с.-г. раёна. Археал. і гарадскі музеі. Арх. помнікі 14—17 ст. У наваколлі — здабыча нафты і прыроднага газу.
горад у цэнтр. частцы Румыніі, на р. Мурэш. Адм. ц. жудзеца Мурэш. Каля 200 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (эл.-тэхн., радыёэлектронная, абсталяванне для лёгкай прам-сці), хім. (мінер. ўгнаенні, фотаматэрыялы), дрэваапр., швейная, гарбарна-абутковая, харч., мэблевая, шкляная. Вытв-сць спортінвентару. Арх. помнікі: гатычная пратэстанцкая царква (15 ст.), абарончыя муры з 3 вежамі (1-я пал. 17 ст.), б. езуіцкі касцёл (сярэдзіна 18 ст.) і інш.
ТЫ́РМАНД Эта (Эдзі) Майсееўна (н. 23.2.1917, Варшава),
бел. кампазітар, педагог. Скончыла Варшаўскую (1938, харавое аддз.) і Бел. (1949, кл. Р.Шаршэўскага; 1952, кл. А.Багатырова) кансерваторыі. У 1949—89 выкладчык Бел. кансерваторыі, адначасова ў 1949—62 — муз. школы пры ёй. Творчасці Т. уласцівы канкрэтнасць і шырокі дыяпазон вобразнага мыслення, экспрэсіўная манера пісьма, нац. характэрнасць муз. мовы, абумоўленая чуйным услухоўваннем у інтанац. і ладавую будову бел.нар. песні. Сярод твораў: 2-і канцэрт для фп. з арк. (1956), санаты для фп. (1969), альта і фп. (1961), віяланчэлі і фп. (1971), скрыпкі і фп. (1972), а таксама саната і п’есы для цымбалаў і фп.; санаціны, сюіты, такаты для фп., а таксама «Сюіта ў стылі рэтра» для домры і фп. (1977); вак. цыклы на вершы М.Танка, Э.Агняцвет, Р.Бёрнса, Ф.Гарсія Лоркі, Б.Дадзье; хары на сл. М.Багдановіча, Я.Коласа, М.Танка, П.Труса; фп. п’есы, песні і хары для дзяцей.
Літ.:
Саламаха А. Эдзі Тырманд. Мн., 1973;
Гарт Б. Сюиты Э.Тырманд // Вопросы фортепианного творчества, исполнительства и педагогики. Л., 1973;
Тер-Минасян Л. Фортепианные произведения Э.Тырманд... Мн., 1983.
першая канстытуцыя Балгарыі. Прынята балг. Устаноўчым сходам 16.4.1879 у г. Тырнава (цяпер г.Вяліка-Тырнава) пасля вызвалення краіны ад тур. няволі ў выніку рус.-тур. вайны 1877—78. Адна з найб.дэмакр. канстытуцый свайго часу: дэкларавала роўнасць грамадзян перад законам, скасоўвала падзел на саслоўі, прадугледжвала ўсеагульнае выбарчае права для мужчын, якія дасягнулі 21 года, свабоду друку, абавязковае бясплатнае пачатковае навучанне, недатыкальнасць асобы і маёмасці. Для распрацоўкі законаў і зацвярджэння бюджэту ўводзіўся аднапалатны парламент. Выканаўчая і ваен. ўлада засяроджвалася ў руках спадчыннага князя, заканад. ўладу якога абмяжоўваў парламент. У 1881 Т.к. адменена, у 1883—84 адноўлена. Пасля дзярж. перавароту 19.5.1934 не дзейнічала, афіцыйна адменена 4.12.1947 паводле рашэння Вял.нац. сходу.
ТЫ́РПІЦ (Tirpitz) Альфрэд фон (19.3.1849, г. Кюстрын, цяпер Костшын, Польшча — 6.3.1930),
германскі ваенна-марскі і паліт. дзеяч. Грос-адмірал (1911). На флоце з 1865. З 1877 развіваў ням. тарпедную зброю. У 1892—95 нач. штаба гал. камандавання герм.ВМФ. У 1897—1916 статс-сакратар ваенна-марскога ведамства. Падрыхтаваў і ажыццявіў законы аб ваенна-марскім буд-ве 1898, 1900, 1906, 1908 і 1912, што спрыяла ператварэнню Герм. імперыі ў 2-ю (пасля Вялікабрытаніі) вядучую марскую дзяржаву свету. У 1-ю сусв. вайну выступаў за вядзенне Германіяй неабмежаванай падводнай вайны. У 1917 разам з В.Капам заснаваў кансерватыўную Ням.айч. партыю. У 1924—28 дэп. рэйхстага ад Ням. нац.-нар. партыі. Аўтар успамінаў (1919).
ТЫ́РСА ДЭ МАЛІ́НА [Tirso de Molina; сапр.Тэльес (Tellez) Габрыэль; 1571 ці каля 1583, Мадрыд — 12.3.1648],
іспанскі драматург. Вучыўся ва ун-це Алькала-дэ-Энарэс. Быў манахам. Аўтар каля 400 п’ес (зберагліся 80), у якіх прадоўжыў традыцыі Лопэ дэ Вэгі, асабліва ў жанры «камедыі плашча і шпагі», падрыхтаваў з’яўленне рэліг.-філас. драмы барока. Найб. вядомыя яго камедыі «Дон Хіль Зялёныя штаны» (1635), «Набожная Марта» (1636); драма «Севільскі свавольнік, або Каменны госць» (1630; першая літ. апрацоўка нар. падання пра Дона Жуана, якая стала першакрыніцай наступных інтэрпрэтацый); гіст. драмы «Разважнасць жанчыны» (1634), «Антона Гарсія» (1635); рэліг.-філас. драмы на біблейскія і агіяграфічныя сюжэты «Помста Фамары» (1627), «Асуджаны за недахоп веры» (1635). На бел. сцэне ставіліся спектаклі: «Дон Хіль Зялёныя штаны» (1970, Брэсцкі абл.драм.т-р), «Раўнівая да сябе самой» (1979, Бел.т-р імя Я.Коласа; 1984, Гродзенскі абл.драм.т-р).
Тв.:
Рус.пер. — Комедии. Т. 1—2. М., 1969;
Толедские виллы. М., 1972.
Літ.:
Балашов Н.И. Тирсо де Молина // История всемирной литературы. М., 1985. Т. 3.
старажытнагрэчаскі горад у Аргалідзе (Пелапанес). Паселішча ўзнікла ў эпоху неаліту. У пач. 2-га тыс. да н.э. Т. стаў цэнтрам дзяржавы ахейцаў. У час росквіту Т. (16—13 ст. да н.э.) быў пабудаваны палац, упрыгожаны фрэскамі ў мінойскім стылі, акропаль умацаваны мурамі таўшчынёй да 10 м (т.зв. цыклапічная муроўка). Сярод цароў Т. вядомы Дыямед, удзельнік Траянскай вайны. У канцы 13 ст. да н.э. горад спустошаны дарыйцамі. У 1-м тыс. да н.э. існаваў як невялікі поліс. Канчаткова разбураны каля 470 да н.э.Археал. даследаванні праводзяцца з 1831, найб. значныя вынікі атрыманы Г.Шліманам і В.Дзёрпфельдам у 1884—85.