ТУР’Я́,
вёска ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Краснаполле—Чачэрск. Цэнтр сельсавета. За 3 км на Пд ад г.п. Краснаполле, 112 км ад Магілёва, 54 км ад чыг. ст. Камунары. 372 ж., 138 двароў (2002). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 16, с. 62