помнік стараж.-рус. дойлідства 12 ст. ў г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Пабудавана на гарадзішчы стараж. Турава. Рэшткі царквы адкрыты і абследаваны М.Каргерам у 1963. Царква ўяўляла сабой 4-слуповы 3-нефавы храм з нартэксам і апсідамі. Падмуркі складзены з валуноў насуха. Сцены ўзведзены ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі (захаваліся на выш. ад 0,3—0,5 да 2 м). Агульныя памеры царквы 28,2×16,5 м. Асаблівасць разбіўкі плана ў тым, што спачатку былі распланаваны межы храма па правым баку, а потым па левым (паўн.). У выніку гэтага была зроблена памылка ў адмеры модуляў на 1 локаць (0,43 м), што адбілася ў перакошанасці плана. Лапаткі, якія адпавядаюць усх. пары падкупальных слупоў, змешчаны на У з такім разлікам, каб павялічыць плошчу ўспрыняцця вагі ад барабана з купалам і распор скляпенняў. Аналагічны канстр. прыём выкарыстоўваўся ў гродзенскім дойлідстве 12 ст. (Ніжняя царква ў Гродне). Будынак меў канструкцыі, узведзеныя пазней за асн. аб’ём. Падлога царквы была выкладзена паліванымі пліткамі. Храм разбурыўся (дата невядома) у выніку моцнай дэфармацыі і значнага нахілу сцен. Зроблена некалькі варыянтаў графічных рэканструкцый Т.ц. (арх. Г.А.Лаўрэцкі і інш.).
Літ.:
Каргер М.К. Новый памятник зодчества XII в. в Турове. М., 1965;
Лысенко П.Ф. Туровская земля IX—XIII вв. 2 изд. Мн., 2001.
Г.А.Лаўрэцкі.
Тураўская царква. Фрагмент падмурка.Тураўская царква. Графічная рэканструкцыя Г.А.Лаўрэцкага.
Засн. ў 1927 у г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. У Вял.Айч. вайну экспанаты загінулі, у 1949 засн. паўторна, у 1950 адкрыты. У 1954—56 філіял Гомельскага абл. краязн. музея. Пл. экспазіцыі 328 м², 9,6 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Аддзелы: гісторыі стараж. Турава, этнаграфіі і побыту, Вял.Айч. вайны, гісторыі сучаснага перыяду, прыроды. Сярод экспанатаў крамянёвыя, касцяныя прылады працы, шкляныя бранзалеты з археал. помнікаў Вароніна, Рычоў, Хільчыцы і інш., шыферны саркафаг са стараж.Турава, матэрыялы пра дзейнасць Тураўскага камсамольска-маладзёжнага падполля, партызан, пра землякоў Герояў Сав. Саюза; нар. адзенне давыд-гарадоцка-тураўскага строю і турава-мазырскага строю, прылады працы і побыту сялян канца 19 — пач. 20 ст., узоры флоры і фауны нац. парку Прыпяцкі, карысных выкапняў рэгіёна. Музей праводзіць выстаўкі твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваў, бел.нар. адзення, пра падзеі Вял.Айч. вайны.
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Мазырскай акр. Цэнтр — г.п. Тураў. 20.8.1924 падзелены на 7 сельсаветаў. З 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 — Гомельскай абл. 17.4.1962 скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Лельчыцкі і Жыткавіцкі р-ны.
авіяцыйны газатурбінны рухавік, у якога цяга ствараецца ў асн.паветраным вінтом, а дадатковая (8—12%) — рэакцыяй патоку газаў, што выцякаюць з рэактыўнага сапла; тып кампрэсарнага паветрана-рэактыўнага рухавіка.
Адна з асн. частак Т.р. — камера згарання, у якую паступае сціснутае (у паветразаборніку і кампрэсары) атм. паветра і ўпырскваецца хім. паліва (авіяц. газа). Энергет. характарыстыкай Т.р. з’яўляецца эквівалентная магутнасць, роўная суме магутнасцей паветранага вінта і рэактыўнага струменя. Шырока выкарыстоўваюцца на дагукавых пасажырскіх і грузавых самалётах. Разнавіднасць Т.р. — турбавінтавентылятарны рухавік, у якім выкарыстаны паветраны вінт памешанага дыяметра (вінтавентылятар) з вял. колькасцю шырокіх тонкіх шаблепадобных лопасцей.
аўтаномны лакаматыў, першасным рухавіком якога служыць турбіна. Выкарыстоўваюцца Т. з газавымі турбінамі — газатурбавозы. Энергія ад турбіны да колаў перадаецца эл. машынамі (у турбаэлектравозаў) ці гідрамех. перадачай.
генератар пераменнага (часам пастаяннага) току, які прыводзіцца ў дзеянне паравой або газавай турбінай. Выкарыстоўваецца для генерыравання эл. энергіі пераважна на цеплавых электрастанцыях.
Звычайна Т. — сінхронны генератар, вал якога непасрэдна злучаны з валам турбіны. Мае неяўнаполюсны ротар (індуктар), частату вярчэння 1500 або 3000 аб/мін. Магутнасць прамысл. Т. да 1200 МВт. У Т. невял. магутнасці паветранае ахаладжэнне, вялікай — вадароднае, масленае ці вадародна-вадзяное. У краінах СНД каля 80% электраэнергіі вырабляецца Т.
ТУРБАКАМПРЭ́САР цэнтрабежны ці восевы лапатачны кампрэсар, што прыводзіцца ў дзеянне газавай турбінай. Выкарыстоўваецца ў турбакампрэсарных, газатурбінных і інш. рухавіках.