ТО́РЫК Мікалай Антонавіч (15.3.1906, в. Перавоз Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 15.4.1999),
віцэ-адмірал (1957). Скончыў Ленінградскія вышэйшыя ваенна-паліт. курсы (1931), акадэміі Ваенна-палітычную (1937) і Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1928, з 1937 у ВМФ: памочнік, нам.нач. палітупраўлення. З 1940 і ў Вял.Айч. вайну нач. палітупраўлення Паўн. флоту. Пасля вайны да 1966 узначальваў палітупраўленні Паўн., Чарнаморскага і Балт. флатоў.
бяссцёкавае салёнае возера на Пд Аўстраліі; 2-е па велічыні на мацерыку пасля воз. Эйр. Размешчана ў катлавіне тэктанічнага паходжання, на З ад хр. Фліндэрс, на выш. 34 м. Пл. зімой да 5,7 тыс.км² (глыб. да 8 м), летам амаль перасыхае, дно ўкрываецца скарынкай солі.
іспанскі мараплавец. У 1605 удзельнічаў у экспедыцыі П.Кіроса, якая на 3 караблях выйшла з Перу на пошукі легендарнага Паўд. мацерыка. Экспедыцыя адкрыла асобныя а-вы з груп Туамоту і Новыя Гебрыды, якія Кірос прыняў за Паўд. мацярык, і на адным з караблёў таемна вярнуўся ў Амерыку. Т. даследаваў астравы, потым павярнуў на З, перасек Каралавае м., адкрыў паўд. бераг Новай Гвінеі, праліў паміж ёй і Аўстраліяй (у 1799 названы яго імем) і прыбыў на Філіпіны. Яго імем названа таксама група астравоў у паўн.ч. Новых Гебрыдаў.
праліў паміж в-вам Новая Гвінея і п-вам Кейп-Йорк (Аўстралія). Злучае Індыйскі (Арафурскае м.) і Ціхі (Каралавае м.) акіяны. Даўж. 74 км, шыр. 150—240 км, найменшая глыб. на фарватэры 7,4 м. Шмат астравоў, скал, рыфаў, што перашкаджае суднаходству. Моцныя прыліўныя цячэнні. Названы імем ісп. мараплаўца Л.В.Торэса.
у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі адзін з найгалоўнейшых багоў, бог Месяца, часу, мудрасці, ліку, пісьма. Яго найчасцей уяўлялі ў выглядзе чалавека з галавой птушкі ібіс (свяшчэнная істота Т.) і прыладамі для пісьма ў руках. Лічыўся стваральнікам усяго інтэлектуальнага жыцця, апекуном пісцоў, архіваў, бібліятэк. Паводле ўяўленняў егіпцян, Т. вёў лік дням, месяцам, гадам (наз. «ўладаром часу»), запісваў дні нараджэння і смерці людзей, вёў летапісы.
Тот. З малюнка ў «Кнізе мёртвых» прынцэсы Несітанебташру. Каля 970 да н.э.
Бадуіла (?—552), кароль остготаў у Італіі [541—552]. Узначаліў барацьбу остготаў супраць Візантыі, якая імкнулася заваяваць остгоцкае каралеўства ў Італіі. Залучаў у сваё войска беглых рабоў і калонаў, даваў ім свабоду; канфіскоўваў землі рым. арыстакратыі і хрысціянскай царквы, раздаваў іх сваім воінам. Атрымаў шэраг перамог над візант. войскамі: у 546 узяў Рым, адваяваў б.ч. Італіі, Сіцылію, Сардзінію і Корсіку. У 552 у бітве каля Тагіна армія Т. разгромлена, а ён смяротна паранены.
сямейства дзённых матылёў. Каля 3,5 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі 11 відаў. Найб. трапляюцца: Т. ружакветная (Pyrgus, або Hesperia, malvae), Т.-коска (Erynnis, або Hesperia, comma), разнакрылка-марфей (Heteropterus morpheus) і інш.
Размах крылаў да 7 см. Галава (адсюль назва) і тулава тоўстыя. Паміж булавападобнымі вусікамі валасяны чубок. На пярэдніх крылах усе 5 радыяльных жылак адыходзяць ад пасярэдняй ячэйкі. Матылі кормяцца нектарам кветак. Вусені патоўшчаныя, часам верацёнападобныя; жывуць паміж сплеценага лісця або адкрыта; кормяцца лісцем травяністых раслін (пераважна ружакветных і злакавых).
С.Л.Максімава.
Тоўстагалоўкі: 1 — разнакрылка-марфей; 2 — коска (а — дарослая асобіна; б — вусень); 3 — ружакветная.
ТО́ЎСТЫ Віктар Пятровіч (6.6.1914, в. Літавец Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 13.6.1993),
генерал-лейтэнант войск сувязі (1965). Скончыў Ленінградскае ваен. вучылішча сувязі (1937), Ваен. электратэхн. акадэмію сувязі (1941). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Ленінградскім, Данскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 3-м Укр. франтах: нач. штаба асобнага палка сувязі, нач. сувязі стралк. корпуса. Удзельнік баёў пад Ленінградам, Сталінградам, на тэр. Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі. Да 1974 на адказных пасадах у Сав. Арміі.