ТО́ТЫЛА (Totila),
Бадуіла (?—552), кароль остготаў у Італіі [541—552]. Узначаліў барацьбу остготаў супраць Візантыі, якая імкнулася заваяваць остгоцкае каралеўства ў Італіі. Залучаў у сваё войска беглых рабоў і калонаў, даваў ім свабоду; канфіскоўваў землі рым. арыстакратыі і хрысціянскай царквы, раздаваў іх сваім воінам. Атрымаў шэраг перамог над візант. войскамі: у 546 узяў Рым, адваяваў б.ч. Італіі, Сіцылію, Сардзінію і Корсіку. У 552 у бітве каля Тагіна армія Т. разгромлена, а ён смяротна паранены.
т. 15, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)