ТОТ, Джэхуці,

у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі адзін з найгалоўнейшых багоў, бог Месяца, часу, мудрасці, ліку, пісьма. Яго найчасцей уяўлялі ў выглядзе чалавека з галавой птушкі ібіс (свяшчэнная істота Т.) і прыладамі для пісьма ў руках. Лічыўся стваральнікам усяго інтэлектуальнага жыцця, апекуном пісцоў, архіваў, бібліятэк. Паводле ўяўленняў егіпцян, Т. вёў лік дням, месяцам, гадам (наз. «ўладаром часу»), запісваў дні нараджэння і смерці людзей, вёў летапісы.

Тот. З малюнка ў «Кнізе мёртвых» прынцэсы Несітанебташру. Каля 970 да н.э.

т. 15, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)