задо́браны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад задобрыць.
задо́брыванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. задобрываць — задобрыць.
задо́брывацца, ‑аецца; незак.
Зал. да задобрываць.
задо́брываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да задобрыць.
задо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Выклікаць у каго‑н. прыхільнасць да сябе падарункамі, паслугамі і пад. Не паспеў Цімох наблізіцца да сабакі, як ён нечакана кінуўся на солтыса, хоць той хацеў задобрыць яго хлебам. Бажко. Звычка Вабейкі задобрыць чалавека, які прыехаў у калгас па справах, была вядома Паходню здаўна. Хадкевіч.
задо́к, ‑дка, м.
1. Задняя частка калёс, саней і пад. У задку воза .. сядзеў нейкі чалавек. Чорны. Пан Судзілоўскі катаўся.. на белых рысаках у размаляваных, з высокім задком санках. Хомчанка.
2. Разм. Задняя частка забітай і выпатрашанай жывёлы. Цялячы задок.
задо́р, ‑у, м.
Запал, гарачнасць, бадзёрасць. Перамог малады задор, палкі энтузіязм, усеагульны ўздым. «Маладосць». Мая, нібы знарок, была вясёлай, і ў хоры яе голас вызначаўся сілай і маладым задорам. Дуброўскі. // Задзірысты тон, задзірыстыя паводзіны. Дзядзька пайшоў на задор — выбраўся.. употай ад жонкі і суседзяў. Брыль.
задо́рага, прысл.
Разм. Надта дорага, па вельмі высокай цане. Задорага просіш. Задорага купіў.
задо́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад задарыць.
задо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да задарыць.