задзеравяне́ць і задзервяне́ць, ‑е’е; зак.
Разм. Стаць цвёрдым, як дрэва; адзеравянець. Маладыя парасткі к восені задзеравянелі. // Страціць адчувальнасць; анямець. Рука задзеравянела.
задзернава́ць, ‑дзярную, ‑дзярнуеш, ‑дзярнуе; зак., што.
Аблажыць, пакрыць дзёрнам. Задзернаваць адхон.
задзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. задзёр, ‑дзерла і ‑дзёрла; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і задраць. З лавы падняўся Солтыс грамадскі, Клінам задзёр бараду. Танк. — Гэй, што нос задзёрла? Чаму не вітаешся? М. Ткачоў.
задзе́рціся, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; ‑дзяромся, ‑дзерацеся; пр. задзёрся, ‑дзерлася і дзёрлася; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і задрацца 1 (у 1 знач.). У Тодара ад бяссонніцы слязіліся старыя вочы. Барада была ўскудлачана, задзёрлася ўгору. Пташнікаў.
2. Тое, што і задрацца 1 (у 2 знач.).
задзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; заг. задзень; зак., каго-што.
Разм. Палажыць, засунуць куды‑н. так, што цяжка знайсці; дзець, падзець. А бацька сек, пытаў скрозь гнеў: — Куды «начаткі», гад, задзеў? Колас.
задзёр, ‑у, м.
Абл. Задор. — Чаго ты стаіш, як слуп? — засмяяліся хлопцы. І яшчэ з большым задзёрам заскакалі вакол Стася. Вітка. [Зосю] абдавала густым салодкім водарам зялёных палёў, наганяла бадзёрасці і маладога дзявочага задзёру. Гартны.
задзёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад задзерці.
2. у знач. прым. Падняты ўгору. Нос быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. Васілёнак.
задзёрыстасць, ‑і, ж.
Уласцівасць задзёрыстага. Алёну, калі яна бачыла, што электразваршчык з недаверам назіраў за яе працай, разбірала нейкая задзёрыстасць, нават зухаватасць. Сабаленка. — Як хочаце! — выразная задзёрыстасць пачулася ў голасе Булыгі. Шынклер.
задзёрысты, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і задзірысты. Калі сустракаліся [Лена з Ігнатам] цяпер зрэдку, то ўжо не чулася ранейшага задзёрыстага, дражлівага: — Як пажывае шаноўны слесар таварыш Лагуцька? Лынькоў. Задзёрысты певень на плоце, распасцёршы крылы, так грозна заліваўся, як бы крычаў: «Не падыходзь!» Броўка.
2. Абл. Задорны, бадзёры. Між маўклівых задымленых сцен.. пачуліся.. вясёлыя, задзёрыстыя галасы. Мележ.
задзёўбаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад задзяўбці 1.