падкліно́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падкліноўваць.
падкліно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падклінаваць.
падклю́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падключыць.
падключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падключыцца.
2. Зал. да падключаць.
падключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падключыць.
падключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.
Далучыцца да сістэмы забеспячэння электрычнасцю, газам і інш. Клуб, як і ўсё сяло, асвятляўся электрычнасцю, — нядаўна заракітнянцы падключыліся да дзяржаўнай кальцавой высакавольтнай лініі. Краўчанка. // перан. Разм. Уключыцца ў работу, прыняць удзел у чым‑н. — Вядома, крыху шкодзілі немцам.. Сыпалі пясок у буквы, псавалі тармазы. Адзін раз развінцілі рэйкі, скінулі цягнік. Пачалі старыя рабочыя, потым моладзь падключылася. Навуменка.
падключы́ць, ‑ключу, ‑ключыш, ‑ключыць; зак., каго-што.
Далучыць да сістэмы забеспячэння электрычнасцю, газам і інш. Падключыць батарэі. □ У бочку паклалі [хлопцы] толавую шашку, прыладзілі ўзрывальнік, да яго падключылі провад. Новікаў. [Лесарубы] прывезлі з сабою паходную электрастанцыю, разматалі і расцягнулі на белым снезе чорныя тоўстыя жылы правадоў, падключылі да іх пілы. Паслядовіч. // перан. Разм. Прыцягнуць да работы, да ўдзелу ў чым‑н. Моладзь сабралася, каб павесці размову аб якасці будаўніча-мантажных работ.. Адны даводзілі, што можна абмежавацца рэйдамі камсамольскага штаба, другія прапанавала падключыць шматтыражку і «Маланку». Лукша.
падключы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які праходзіць, знаходзіцца пад ключыцай. Падключычная артэрыя.
падключэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падключыць і падключыцца.
падкляпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкляпаць.