пацадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., што і без дап.
Цадзіць некаторы час. Пацадзіць малако.
пацалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца.
Зак. да цалавацца.
пацалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе.
Зак. да цалаваць.
пацалу́нак, ‑нка, м.
Дакрананне вуснамі да каго‑, чаго‑н. як праяўленне любві, ласкі і пад. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў .. [Лабановіча] шчасцем. Колас. [Міхась] зноў прытуліў .. [Тамару] да сябе, і іх вусны, гарачыя і сухія, зліліся ў доўгім пацалунку. Сіўцоў. Пасля першых пацалункаў і прывітальных слоў, сын.. сказаў: — А ты памаладзела, мама. Шамякін.
•••
Пацалунак Юды — здрадніцкі ўчынак пад маскай добразычлівасці, дружбы.
пацалу́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пацалунка. Пацалункавы абрад.
паца́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Злёгку пасварыцца або пабіцца. [Галай:] — Я быў знайшоў .. [Прусавай] прытулак. Дык што ты думаеш, у першы дзень з гаспадаром пацапалася, на вуліцы мітынгаваць пачала. Асіпенка. [Аляксей:] — Гэта ж не тое, што я з кім пацапаўся, а потым пахадзілі-пахадзілі і зноў сябры. Кавалёў.
пацарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Дараваць некаторы час.
паца́рстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; зак.
Царстваваць некаторы час.
паца́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Цацкацца некаторы час.
пацве́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Падражнівацца з кім‑н., пасмейвацца з каго‑н. Можна было падумаць, што Ванда Адамаўна пацвельваецца або насміхаецца з Гані. Грамовіч. — Дзе ж ваша здабыча? — пацвельвалася .. [маці], накрываючы на стол. Бажко.