Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пацыфі́зм, ‑у, м.

Антываенны рух, звязаны з буржуазна-ліберальнай ідэалогіяй, прыхільнікі якога адмаўляюць усякія войны, як захопніцкія, так і вызваленчыя, рэвалюцыйныя.

[Ад лац. pacificus — міратворчы.]

пацыфіка́цыя, ‑і, ж.

Кніжн. Падаўленне карнымі мерамі паўстання, народнага хвалявання.

[Ад лац. pacificatio — уціхаміранне.]

пацыфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік пацыфізму.

пацыфі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да пацыфіст.

пацыфі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пацыфізму, да пацыфіста. Пацыфісцкія погляды. Пацыфісцкія дэкларацыі. Пацыфісцкія настроі.

пацьмяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў бляск, стаў цьмяным. Калі Павал і Алесь вярнуліся да прызбы, дзед сядзеў ужо з пацьмянелай, залапанай лірай на каленях. Караткевіч.

пацьмяне́ць, ‑ее; зак.

Зрабіцца цьмяным, цьмянейшым. Святло месяца пацьмянела. □ Глянула [Зося] раніцаю, а ў .. [дзіцяці] і вочкі пацьмянелі: глядзіць, як праз пялёнку. Крапіва.

пацэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Час ад часу, злёгку цадзіць.

пацэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Трапіць у цэль. Алесь пацэліў дзвюма кулямі з трох — відаць было, як паляцелі каменныя пырскі. Караткевіч. // Патрапіць зрабіць. Доўга не мог пацэліць [Мароз], каб зашпіліць аплік каўняра. Лобан.

пацю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. што. Цюкаючы, папсаваць.

2. Цюкаць некаторы час. Арцём неяк мітусліва пацюкаў сякерай і хуценька адказаў. Ракітны.