Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зашрубава́цца, ‑буецца; зак.

Круцячыся, замацавацца або заняць патрэбнае становішча (пра што‑н., што мае шрубавую нарэзку).

зашрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Круцячы што‑н., што мае шрубавую нарэзку (шрубу, гайку і пад.), замацаваць, давесці да патрэбнага становішча. Зашрубаваць гайку. // Прымацаваць што‑н. пры дапамозе шрубы. Зашрубаваць раму глюмінатара.

зашрубо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашрубоўваць — зашрубаваць.

зашрубо́ўвацца, ‑ваецца; незак.

1. Незак. да зашрубавацца.

2. Зал. да зашрубоўваць.

зашрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашрубаваць.

заштабнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Прашыць, застрачыць на машыне. Заштабнаваць складку.

заштампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Паставіць штамп. Заштампаваць пісьмо.

заштармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

1. безас. Пачаць штармаваць. Заштармавала зранку.

2. Трапіць у шторм.

зашта́тны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які не ўваходзіць у штат установы, прадпрыемства; пазаштатны. Заштатны работнік.

•••

Заштатны горад гл. горад.

зашто́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да зашторваць.