Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зачы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чыркаць.

зачыры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чырыкаць.

зачы́стка, ‑і, ДМ ‑стцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зачышчаць — зачысціць.

зачы́сціцца, ‑ціцца; зак.

Паддацца зачыстцы; ачысціцца. Канцы правадоў добра зачысціліся.

зачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑часціць; зак., што.

Спец. Зрабіць гладкім, роўным, зняўшы частку паверхні, няроўнасці. З ачысціць шклом гронкі нажа. // Спецыяльна апрацаваць якую‑н. паверхню (для склейвання і пад.). Зачысціць гуму рашпілем. // Агаліць, зняўшы ізаляцыю, акаліну і пад. Зачысціць кантакты. □ Ігнат Пятровіч.. адвінціў нейкія вінцікі, агледзеў лямпы, зачысціў правады,.. і прыёмнік загаварыў нармальна. Асіпенка.

зачыта́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зачытаць.

2. у знач. прым. Зацяганы, пашарпаны (звычайна пра кнігу, газету і пад.). Зачытаная кніга. Зачытаная газета.

зачыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Захапіўшыся чытаннем, забыцца на ўсё. — Не спіш, сын? — спыталася [Гравыльда] з першай хаты. — Агонь, бачу, гарыць. — Зачытаўся, цётка Грасыльда... Пташнікаў.

зачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прачытаць уголас, апавясціць сходу, пасяджэнню і пад. Зачытаць пісьмо. Зачытаць пастанову.

2. Разм. Прывесці ў неахайны выгляд працяглым або нядбайным карыстаннем (пра кнігу, газету і г. д.). Зачытаць кнігу.

зачы́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зачытваць — зачытаць.

зачы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зачытацца.

2. Зал. да зачытваць.