Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зацко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацкаваць.

зацмо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць цмокаць.

зацо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць цокаць.

зацу́гліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацугляць.

зацугля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Закласці ў рот каню цуглі; закілзаць. — Зацугляй каня, а то, глядзі, разнясе! — крыкнуў наўздагон селяніну другі фурманшчык. Колас. / у перан. ужыв. Усе дзівіліся, як Юлька зацугляла Анкуду, шалёную дурноту з галавы выбіла. Карамазаў.

зацукрава́цца, ‑руецца; зак.

Загусцець, выдзеліўшы цукар (пра варэнне, мёд). Мёд зацукраваўся.

зацукрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Прыгатаваць у цукровым сіропе (фрукты, ягады). Зацукраваць вішні.

зацукро́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зацукравацца.

2. Зал. да зацукроўваць.

зацукро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацукраваць.

зацурча́ць і зацурчэ́ць, ‑чыць; зак.

Разм. Пачаць цурчаць, цурчэць.