запа́льванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. запальваць — запаліць.
2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання. Уключыць запальванне. Праверыць сістэму запальвання.
запа́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запаліцца.
2. Зал. да запальваць.
запа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запаліць.
запа́льнік, ‑а, м.
Запал 1 (у 1 знач.). [Падрыўнікі] ішлі і прымацоўвалі да галовак рэек толавыя шашкі з запальнікамі. Кулакоўскі.
запальні́ца, ‑ы, ж.
Тое, што і запальнічка. Захінаючы ад ветру трафейную запальніцу, старшына згорбіўся, каб прыкурыць. Быкаў.
запальні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Кішэнная машынка для здабывання агню. Бензінавая запальнічка. □ Арэшка раптам заварушыўся, выцягнуў з кішэні запальнічку, а потым, шчыльна нацягнуўшы на галаву шынель, запаліў святло. Краўчанка. Тарас пстрыкнуў перад Славікавым тварам запальнічкай, даючы прыкурыць. Шамякін.
запа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да запалу 1 (у 1 знач.). Запальны шнур.
2. Прызначаны для запальвання. Запальныя кулі. Запальная бомба.
3. Гарачы, хвалюючы. Кажуць, Слава перадала ёй частку сваёй сілы, і хто ідзе міма бярозкі, той чуе, якім запальным заклікам да помсты прасякнут яе шум. Хадкевіч. У гарачыя з апальныя словы[Вера Засуліч] укладвае сваё глыбокае абурэнне супроць тых, хто ставіць палкі ў кола вялікага будаўніцтва. Зарэцкі.
запа́льчывасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан запальчывага; гарачнасць, парыў. [Гунава] шкадаваў толькі, што паказаў нейкую бабскую запальчывасць: тупаў нагамі і цкаваў Сімона сваім няўдалым сабакам. Самуйлёнак.
запа́льчывы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка ўзбуджаецца, запаляецца; гарачы. Запальчывы чалавек. // Азартны, задзірлівы. Запальчывы характар. □ Тады пайшлі з залы і слухачы, выносячы запальчывыя спрэчкі ў цішыню вуліцы. Галавач.
запа́льшчык, ‑а, м.
У горнай справе — рабочы, які падпальвае запал 1 (у 1 знач.).