заняво́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. занявольваць — заняволіць.
заняво́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да занявольваць.
заняво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заняволіць.
заняво́льнік, ‑а, м.
Той, хто заняволіў або занявольвае каго‑, што‑н. Іншаземныя занявольнікі.
занядба́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. занядбаць.
занядба́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад занядбаць.
2. у знач. прым. Пакінуты без догляду. У занядбаным палісадніку, над пажоўклым быллём леташніх вяргінь, ціха шапацела кучаравая рабіна. Стаховіч. // Такі, якому не ўдзялялася належная ўвага. Яшчэ не так даўно апавяданне ў нас лічылася занядбаным жанрам. Бугаёў. // Такі, аб якім не дбаюць; бедны. Паэт гаварыў ад імя занядбанай, прыгнечанай вёскі. Жыццё, побыт гэтай вёскі ён ведаў, як ніхто. Навуменка.
занядба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Перастаць дбаць пра каго‑, што‑н., пакінуць каго‑, што‑н. без догляду, без увагі. Пасля смерці жонкі, якая была галавой у хаце, Трахім занядбаў гаспадарку. Чарнышэвіч.
заняду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Адчуць сябе хворым, нядужым; захварэць. — Нешта зусім кепска адчуваю сябе, проста-такі раскіс, занядужаў, — прызнаўся цяпер Янукевіч Ваўчку. Хадкевіч.