Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зале́ссе, ‑я, н.

Мясцовасць, якая знаходзіцца за лесам.

зале́тась, прысл.

Два гады назад. І вясна прыйшла. Такая самая, як летась, як залетась, як кожны год. Скрыган.

зале́ташні, ‑яя, ‑яе.

Які існаваў або адбыўся залетась. Залеташні год. Залеташнія падзеі. // Які ўзнік, з’явіўся залетась і існуе, захоўваецца зараз. Залеташняе сена.

зале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Мерзнуць, калець, стыць. Залеюць рукі на халодным ветры. □ Чатыры гады Залеў я на вёрстах дарог, Гарэлі сады, І дым іх на сэрца мне лёг. Кірэенка.

зале́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад залячыць.

зале́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. залечваць — залячыць.

зале́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да залячыцца.

2. Зал. да залечваць.

зале́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да залячыць.

залёгкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Легкаваты, занадта лёгкі.

залёны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Апрацаваны спецыяльным растворам для выдалення шэрсці. Залёныя шкуры.