Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўплята́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Уплесціся — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пронька асмелілася і зноў наскочыла на Анэту. Тут і счапіліся і за валасы паўпляталіся. Колас. У ржэўнік парванымі .. ніткамі паўпляталася павуцінне. Скрыган.

паўплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Уплесці ўсё, многае. Паўплятаць кветкі ў вянок.

паўпля́шкі, ж.

Палавіна пляшкі. Віця ведаў, што ў кладоўцы застаўся мяшок збожжа, што прыслаў дзед, і паўпляшкі алею, але браць не захацеў, ліха з ім, тут самому няма куды дзецца. Нядзведскі.

паўпо́рцыі, ж.

Палавіна порцыі. Паўпорцыі супу.

паўправадні́к, ‑а, м.

Спец. Рэчыва, якое па сваёй здольнасці праводзіць электрычнасць займае прамежкавае становішча паміж праваднікамі і ізалятарамі.

паўправадніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да паўправадніка; заснаваны на скарыстанні паўправаднікоў. Паўправадніковая ўстаноўка.

паўправа́ць, ‑ае; зак.

Разм. Упрэць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

паўпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Упрэгчы ўсіх, многіх. Паўпрагаць коней у сані.

паўпраду́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Прадукт не закончаны, но прыгодны для ўжытку без далейшай перапрацоўкі; паўфабрыкат.

паўпразры́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паўпразрыстага.