Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

патэры́к, ‑а, м.

Спец. Кніга, якая змяшчае жыція і павучанні так званых «святых айцоў» (манахаў якога‑н. манастыра). Кіева-Пячэрскі патэрык.

[Грэч. Paterikón ад patēr — бацька.]

патэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тэтыцы, ж.

Патэтычны, усхваляваны тон. Народнасць адчування жыцця — вось вызначальная стыхія стылю «Новай зямлі» [Я. Коласа], дзе пачуцці, эмоцыі падаюцца ў складанай гаме, дзе смех суседнічае са смуткам, патэтыка з афарбаванымі элегічнасцю радкамі. Навуменка.

патэты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць патэтычнага; усхваляванасць, страснасць. У гэтым месцы.. прамова [лектара] пабыла яшчэ большую патэтычнасць. Галавач.

патэты́чны, ‑ая, ‑ае.

Поўны пафасу, усхваляваны, страсны. Патэтычны стыль. Патэтычная прамова.

патэфо́н, ‑а, м.

Музычны апарат для прайгравання пласцінак з гукавым запісам на іх. На танцпляцоўцы пад соснамі патэфоп бясконца іграў гэтую пласцінку да позняй ночы. В. Вольскі. Завялі патэфон, ложкі паставілі адзін на другі, каб можна было танцаваць. Шахавец.

патэфо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да патэфона; прызначаны для патэфона. Патэфонная дэталь. Патэфонныя іголкі.

паў...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: 1) палавіна чаго‑н., напрыклад: паўвека, паўгадзіны, паўметра; 2) напалавіну, папалам з чым‑н., напрыклад: паўшарсцяны, паўшаўковы; 3) не зусім, амаль, напрыклад: паўкачавы, паўдзікі, паўмёртвы.

паўабаро́на, ‑ы, ж.

Спец. Частка каманды, якая адначасова дапамагае абароне і нападзенню ў гульні ў футбол, хакей і пад.

паўабаро́нца, ‑ы, м.

Спец. Ігрок паўабароны.

паўабаро́т, ‑а, М ‑роце, м.

Няпоўны абарот. Паўабарот кола.