пату́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тузацца, біцца некаторы час. [Стараста:] — Не трэба, панічок, мяшацца. Няхай сабе яны патузаюцца — самі разыдуцца. Умяшайся — горш будзе. Колас. Арсень быў здаровы для сваіх гадоў, і Зернавому прыйшлося добра з ім патузацца, пакуль яны зноў апынуліся на сцежцы. Нядзведскі.
пату́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. і без дап. Тузаць некаторы час; тузануць некалькі разоў. Вылазячы з-за стала, ён ласкава патузаў унука за віхры. Чорны.
2. Разм. Злёгку пабіць, набіць. Аднагодкі спрабавалі дражніць іх [Міколку і Таню]: «Жаніх і нявеста, жаніх і нявеста!» але, пасля таго як Міколка патузаў аднаго, самага смелага, чапляцца перасталі. Новікаў.
пату́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. патузваць і патузвацца.
пату́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Час ад часу, злёгку тузацца. Плотка, нарэшце, заўважыла крошку. Белы паплавок ажыў і, старанна перадаючы гульню рыбы з прыпадай, пачаў патузвацца і торкаць носам у ваду... Брыль.
пату́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Час ад часу, злёгку тузаць. Юрка патузваў лейцы, гукаў на каня. Чорны. Ніна патузвае вяроўкі калыскі і спявае тонкім галасочкам. Брыль.
пату́ль, прысл.
Разм. Да таго часу. Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб. Прыказка.
пату́льны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Ціхі, лагодны, ласкавы. [Агата:] І мой, пакуль толькі сватаўся да мяне, — патульны быў, як цялё, а як ажаніўся, дык праўдзівым ваўком зрабіўся. Купала.
патуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Туляцца некаторы час. Патуляўся [Гена] у людзей амаль да восені і прыйшоў у атрад. Брыль. Патуляешся па пушчы — глядзіш, ужо і вечар. Машара.
патупаце́ць, ‑тупачу, ‑тупаціш, ‑тупаціць; зак.
Разм. Тупаючы, пабегчы, пайсці. Салдаты з кацялкамі, перагавар баючыся, адзін за адным патупацелі некуды на вуліцу. Мележ. Чарада хлапчукоў патупацела напрасткі з крыкам. Арочка.
пату́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Патаптацца, патупаць. [Корзун] няёмка патупаўся, засланяючы праход. Шыцік. — Значыць, заўтра вас не чакаць? — Антон патупаўся на месцы, кашлянуў у кулак. Сіняўскі.