Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

патаўчы́ся, ‑таўкуся, ‑таўчэшся, ‑таўчэцца; ‑таўчомся, ‑таўчацеся; ‑таўкуцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаўчыся, здрабніцца ад таўчэння. Бульба патаўклася. Перац патоўкся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Дабіцца, разбіцца. Пасуда патаўклася.

3. Разм. Пахадзіць туды-сюды, пасланяцца. Рынак быў на ранейшым месцы. Захацелася зайсці туды, патаўчыся сярод натоўпу, пачуць родную гамонку вясковых людзей. Хомчанка.

патаўшча́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да патаўсціцца.

2. Зал. да патаўшчаць.

патаўшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да патаўсціць.

патаўшчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. патаўшчаць — патаўсціць.

2. Таўсцейшая частка чаго‑н. Патаўшчэнне на галінцы. Патаўшчэнне на назе.

пата́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Патуранне, паблажка. [Мароз], звяртаючыся да Кастуся, дадаў: — Сустрэў твайго бацьку. Паказваў, каб я не даваў табе патачкі... Так што, браце, глядзі!.. С. Александровіч. Лячуся і працую, не даючы сабе ніякай патачкі. Сяргейчык.

па́тачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да патакі; які займаецца вырабам патакі. Патачная прамысловасць. // Прыгатаваны з патакі, на патацы. Патачныя цукеркі.

патачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Натачыць, навастрыць. А каса пад мянташкаю просіцца: «Патачы ты мяне, паганы. Заблішчу я навостранай просінню. І цябе не змару да начы». Свірка.

2. Натачыць, навастрыць усё, многае. Патачыць усе нажы.

3. і без дап. Тачыць некаторы час. Патачыць мінут дзесяць.

патачы́ць 2, ‑точыць; зак., што.

1. Пагрызці, падзіравіць усё, многае (пра моль, чарвякоў і пад.). Дзверы ў шафе патачыў шашаль... Баранавых. Дрэва патачыў чарвяк, на хаты яно лонаўцам не згадзілася. Пташнікаў.

2. Тачыць некаторы час (пра моль, чарвякоў і пад.).

пата́ш, ‑у, м.

Рэчыва ў выглядзе белага зярністага парашку са шчолачнымі ўласцівасцямі, якое атрымліваюць з попелу, а ў прамысловасці — пераважна з прыродных солей.

[Англ. potash.]

пата́шны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паташу. Паташны завод.

патка́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паткаць.