замаскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Зрабіць непрыметнай сваю прысутнасць, схаваўшыся за што‑н., прыкрыўшыся чым‑н. [Віктар] замаскіраваўся ў густым вішняку ля плота і пачаў назіраць за поплавам. Федасеенка. У хмызняку, за гародамі, нашы танкі замаскіраваліся і ў змроку, перад світаннем, сышліся з фашысцкімі браневікамі і танкеткамі. Кухараў. // перан. Скрыць свае намеры, сутнасць. З шваграм-манцёрам пайшоў [шавец] па манцёрству, каб гэтым замаскіравацца, схавацца. Гарэцкі.
замаскірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Закрыць, захінуць чым‑н., каб зрабіць непрыметным. Замаскіраваць яму травою. □ З усіх бакоў надзейна замаскіравалі нас густыя зараснікі, і заўважыць нашу засаду нялёгка. В. Вольскі. // перан. Скрыць сутнасць чаго‑н. Замаскіраваць свае намеры.
замаскіро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замаскіравацца.
2. Зал. да замаскіроўваць.
замаскіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замаскіраваць.
зама́слены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замасліць.
2. у знач. прым. Запэцканы маслам, чым‑н. тлустым; зашмальцаваны. Васіль стаяў каля стала — як прыйшоў з працы, у замасленай спяцоўцы, у шапцы. Шуцько. Часткі разабранага кулямёта ляжалі на стале, сярод шматкоў замасленай кудзелі. Галавач.
зама́слівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замасліцца.
2. Зал. да замасліваць.
зама́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замасліць.
зама́сліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Запэцкацца маслам, чым‑н. тлустым; зашмальцавацца. Рукавы замасліліся.
2. Заблішчаць ад моцнага жадання, задавальнення і пад. (пра вочы). Маленькія Кандратавы вочкі замасліліся. Колас.
зама́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Запэцкаць маслам, чым‑н. тлустым; зашмальцаваць. Замасліць вопратку. // Насыціць масламі, тлушчамі, змачыць воднай масленай эмульсіяй у працэсе апрацоўкі. Замасліць пражу.
замасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.
Зрабіць насціл (з дошак, бярвення і пад.). Кажуць, тут некалі было балота, якое замасцілі грэбляй. Жычка. [Каваль] замасціў дошкамі ўвесь шлях да берага. Савіцкі.