Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заваро́так, ‑тка, м. і заваро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Тое, што і заварот. Лес з аднаго боку дарогі зноў разарваўся вясёлаю палянкаю, агінаючы яе прыгожымі завароткамі. Колас. Ахрэм забягае наперад, становіцца на заваротак дарогі, што вядзе да фермы. Паўлаў.

•••

Кароткі завароткі ў каго — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.

заваро́чацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць варочацца.

заваро́чаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць варочаць.

заваро́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да завярнуцца.

2. Зал. да заварочваць.

заваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да завярнуць.

2. чым. Разм. Кіраваць, распараджацца. Заварочваць справамі.

завару́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

Разм. Сумятня, неразбярыха. Узнялася заваруха. Больш сотні хлопцаў арыштавалі і пагналі ў пастарунак. Машара.

заварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

Пачаць варушыцца. // Варухнуцца, зварухнуцца. Як заварушыўся Іван — конь спудзіўся і паскакаў назад. Колас.

заварушы́ць, ‑рушу, ‑рушылі, ‑рушыць; зак., што або чым.

Пачаць варушыць. // Варухнуць, зварухнуць. Заварушыць пальцамі. □ Ціхі ветрык заварушыў кусты. Чарот.

завары́цца, ‑варыцца; зак.

1. Настояцца ў вары. Чай заварыўся.

2. Стаць гатовым пасля залівання варам. Крухмал заварыўся. Цеста заварылася.

3. Знікнуць у выніку зваркі, заліўкі (пра шчыліны, пустоты ў металічных вырабах). Трэшчына заварылася.

4. Разм. Распачацца (пра што‑н. клапатное, непрыемнае). [Справавод] падумаў: «Няхай так і ідзе паперка ад імя сельсавета, .. [Ключынскі] і адказваць будзе, калі што заварыцца, а мы подпіс засведчым і ўсё». Галавач.

•••

Заварылася каша гл. каша.

завары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што і чаго.

1. Прыгатаваць навар, настой з чаго‑н. Заварыць шалфей. Заварыць ліпавага цвету. □ Чай гаварылі густы, ажно чорны, рафінад не кідалі ў шклянкі.., пілі ўпрыкуску. Шамякін. Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты .. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй самавар. Багдановіч. // Абдаць варам пры гатаванні чаго‑н. Заварыць цеста. // Прыгатаваць шляхам варкі ці залівання варам. Заварыць клей. Заварыць крухмал.

2. Заліць расплаўленым металам шчыліны, пустоты і пад. у металічных вырабах. Заварыць прабоіну.

3. перан. Разм. Распачаць справу, якая вымагае шмат клопату, дзейнасці і пад. — Ну, зараз будзем расхлёбваць тое, што гаварылі. Карпюк.

•••

Заварыць кашу — распачаць якую‑н. непрыемную, клапатлівую справу.