забеспячэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. забяспечваць — забяспечыць.
2. Грошы, матэрыяльныя сродкі, якія даюцца каму‑н. з мэтай забяспечыць яго існаванне. Грамадзяне СССР маюць права на матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці.
3. Сукупнасць мерапрыемстваў па задавальненню матэрыяльных патрэб насельніцтва, якіх‑н. арганізацый. Цэнтралізаванае забеспячэнне. Органы забеспячэння.
4. Сукупнасць прадметаў, рэчаў, якімі забяспечваецца хто‑, што‑н. Бытавое забеспячэнне. Тэхнічнае забеспячэнне.
5. Тое, што забяспечвае непарушнасць, выкананне чаго‑н., з’яўляецца гарантыяй чаго‑н. Папяровыя грашовыя знакі з цвёрдым залатым забеспячэннем.
•••
Сацыяльнае забеспячэнне — сістэма дзяржаўных мерапрыемстваў у СССР па матэрыяльнаму забеспячэнню грамадзян у старасці, пры інваліднасці, хваробе і пад.
забеспячэ́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які займаецца забеспячэннем каго‑, чаго‑н. Забеспячэнскія арганізацыі.
забетанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Заліць бетонам. Забетанаваць падлогу.
забіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да забіцца 1.
2. Зал. да забіваць.
забіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да забіць 1.
2. без дап. Пападаць, пранікаць (пра струмені вады, пыл, снег і пад.). З боку двара.. ляпілася некалькі дашчаных сенцаў. Вузкія, абшытыя знадворку стужкамі бляхі, каб не забіваў дождж, яны стаялі радком. Ракітны.
3. Душыць, мучыць (пра кашаль). Кашаль забівае.
забінтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Забінтаваць сябе.
забінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Перавязаць бінтам, налажыць павязку. Забінтаваць рану. □ Джывані зрабілі ў бальніцы перавязку, добра забінтавалі прастрэленае плячо. Лынькоў.
забінто́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да забінтавацца.
2. Зал. да забінтоўваць.
забінто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да забінтаваць.
забіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да забрацца.
2. Зал. да забіраць (гл. забраць у 1, 2 і 5 знач.).