Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падзыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падзываць — падазваць.

падзыва́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падзываць.

падзыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падазваць.

падзь, ‑і, ж.

Салодкая клейкая вадкасць на лістах раслін (прадукт жыццядзейнасці насякомых).

падзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Дзьмухаць некаторы час. [Алімпіяда Барысаўна] падзьмухала на свае яркія пазногці, каб хутчэй высыхаў лак. Марціновіч. Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш. Прыказка.

падзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Дзьмухаць зрэдку, час ад часу.

падзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак.

1. Пачаць дзьмуць. З лесу падзьмуў свежы ветрык. Бядуля. З раніцы захмарылася, падзьмуў моцны вецер. Лось. / у безас. ужыв. Ад ракі падзьмула халадком. Бяганская. І падзьмула свежым раннем, Лугам, соснамі, жыццём! Агняцвет.

2. Дзьмуць некаторы час. [Прыстром] узяў на далонь камяк зямлі, памяў яго, падкінуў угору, нават падзьмуў на яго. Шынклер. — Што, што? — яна падзьмула ў трубку, патрэсла яе, зноў прыклала да вуха. Савіцкі.

падзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм.

1. Здзюбаць усё, многае (пра птушак). Галубы падзюбалі ўсе зярняты.

2. Дзюбаць некаторы час. // перан. Пастукаць. Следчы падзюбаў алоўкам у паперу, кінуў порсткі позірк на Янку. Дамашэвіч.

падзява́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Тое, што і падзецца, толькі пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Дзе гэта калкі з-за гумна падзяваліся? — запытаў Тамаш сына. Чорны.

падзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і падзець, толькі пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.