заглы́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак., у што.
Разм. Зайсці, заехаць, пранікнуць у глыб чаго‑н. Заглыбіцца ў лес. □ [Бацька з Алесем] спусціліся з тэрасы на круг гонару і заглыбіліся ў адну з радыяльных алей. Караткевіч. // перан. Цалкам аддацца якому‑н. занятку, унікнуць у сутнасць якой‑н. справы. Малашкін заглыбіўся ў працу над дакладам. Пестрак.
заглы́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
Размясціць на пэўнай глыбіні. Заглыбіць кабель у зямлю на два метры. // Разм. Апусціць глыбей, чым трэба. Надта заглыбіць плуг.
заглыбле́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглыбляцца — заглыбіцца.
2. Паглыбленне, упадзіна, ямка ў чым‑н. У высокай траве.. ляжалі па крузе сем абчасаных камянёў, а ў цэнтры.. восьмы, з правільна круглым заглыбленнем наверсе. Караткевіч.
заглыбля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да заглыбіцца.
заглыбля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да заглыбіць.
заглына́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглынаць — заглынуць.
заглына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заглынуць.
заглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Увабраць у сябе глытком; праглынуць (звычайна пра рыбу). Шчупак заглынуў жыўца.
заглы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заглынуць.
загляда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглядаць — заглянуць.