Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

параўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да параўнаць (у 1, 2 знач.).

параўня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак., з кім-чым.

1. Рухаючыся, аказацца на адной лініі з кім‑, чым‑н. [Фурманка] параўнялася з Цітковай хатай, потым гукі яе шырока рассыпаліся па валасным двары. Лобан. Параўнялася Палікарпаўна з дваром сваёй напарніцы Маланні і не ўтрымалася, заглянула ў акно. Кулакоўскі. Кожную раніцу, як толькі сонца параўняецца з вяршалінамі ліпы, што стаіць у канцы агарода, Тамара бярэ збан з малаком і нясе яго бабцы Кацярыне. Сіняўскі.

2. Стаць роўным, аднолькавым. І вось ён, век той чалавечы, — І параўняліся ўжо вы. Як станеш побач — плечы ў плечы І галава да галавы. Гаўрусёў.

3. Стаць нароўні з кім‑, чым‑н. у якіх‑н. адносінах. Нашы хлопцы, як заўсёды, У працы беззаганныя, Толькі цяжка параўняцца З дзеўчынай стараннаю. Русак.

параўпускны́, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для ўпускання пары ​2.

параўтварэ́нне, ‑я, н.

Працэс пераходу рэчыва з вадкага ці цвёрдага ставу ў газападобны.

параўці́, ‑раву, ‑равеш, ‑раве; ‑равём, ‑равяце; зак.

Раўці некаторы час.

парафі́н, ‑у, м.

Воскападобнае рэчыва, якое здабываецца з нафтапрадуктаў.

[Фр. paraffine.]

парафінава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад парафінаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты, насычаны парафінам. Парафінаваная папера.

парафінава́цца, ‑нуецца; незак.

Зал. да парафінаваць.

парафінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць), менціць (насычаць) парафінам.

парафі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парафіну, зроблены з парафіну. Парафінавая свечка.