падзагало́вак, ‑лоўка, м.
Дадатковы, другі загаловак пад асноўным.
падзагало́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падзагалоўка. Падзагаловачная назва.
падзадо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падзадорыць.
падзадо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго і без дап.
Разм. Выклікаць запал, падбіць, падахвоціць на што‑н. Падзадорыць каго-небудзь словам.
падзакусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., чаго і без дап.
Разм. Паесці крыху, перакусіць. Прыехаў я позна ўвечары. Троху падзакусіў хлеба з салам, што прывёз з вёскі, і зараз лёг спаць. Гарэцкі. Сцёпка падзакусіў, распытаўся аб вясковых навінах. Колас.
падзарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Зарабіць нямнога або дадаткова. Падзарабіць грошай. □ Калі не хапала [заробку] з зямлі, бацька заўсёды мог падзарабіць сталяркаю. Броўка.
падзарабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да падзарабіць.
падзві́жнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які ў імя служэння богу падвяргае сябе доўгім малітвам і посту; аскет. Хрысціянску падзвіжнік.
2. Самаадданы працаўнік. Нястомны і вялікі падзвіжнік,.. [Чорны] і ў апошнюю хвіліну жыцця застаўся велічным у сваёй .. сціпласці. Вітка. // чаго. Актыўны, адданы грамадскі дзеяч. Падзвіжнік навукі.
падзві́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да падзвіжніка, падзвіжніцтва. // Які ўласцівы падзвіжніку. Падзвіжніцкае жыццё.
2. Самаадданы. Падзвіжніцкая праца.