загерметызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.
Спец. Зрабіць герметызацыю чаго‑н.
загі́б, ‑у, м.
1. Адхіленне або паварот убок. Загіб ракі. □ Лагодным загібам павярнула направа .. пясчаная дарога. Пестрак.
2. перан. Адхіленне ад правільнай лініі паводзін, дзейнасці. Левы загіб. □ — Памылачка правага характару, дый загіб з заскокам у вас. Гурскі.
3. Загнутае месца. У загібах .. [пілоткі] — дзве іголкі: адна з чорнай ніткай, другая з белай. Карпюк.
загіба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. загібаць — загнуць і стан паводле знач. дзеясл. загібацца — загнуцца. Загібанне дроту.
загіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да загнуцца.
2. Зал. да загібаць.
загіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загнуць.
загібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.
Зак. да гібець.
загі́бшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто адхіляецца ад афіцыйнай лініі ў галіне якой‑н. дзейнасці. — А ты, Андрэй, памаўчаў бы! Ведаем, як ты праводзіў калектывізацыю... Загібшчык!.. Гурскі.
загігі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць гігікаць.
загі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць гікаць.