Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парассяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Рассекчы ўсё, многае.

парассяля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.

Рассяліцца — пра ўсіх, многіх.

парассяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Рассяліць усіх, многіх.

парастава́ць, ‑тае; зак.

Растаць — пра ўсё, многае. Калі б жаданні, думы і пачуцці Тых, што заўжды спяшаюцца сюды, Маглі ўсе сучаснікі пачуць іх, На полюсах параставалі б льды. Грахоўскі.

па́растак, ‑тка, м.

1. Маладая галінка расліны, якая вырасла ад больш старога сцябла або ствала; флянс. [Пархвен] убачыў у небе чорны высокі ствол без голля і толькі адна тоўстая і таксама чорная галіна знізу зелянелася густымі новымі парасткамі. Чорны. // Малая галінка, якая вырасла ад кораня асноўнай расліны. У сене траплялася многа скошаных дубовых парасткаў. Шамякін. Хатка выглядае нібы нейкі звычайны ўзгорак сярод лугу, бо ўся яна густа зарасла зверху маладымі парасткамі лазы і крапівой. В. Вольскі.

2. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з насення; расток. Лёгка, ледзь-ледзь .. [Тарэнта] кранае пальцам пясчынкі, разгортвае іх і намацвае мякаццю пальца.. востры канец жытняга парастка. Галавач. Раніцай, на васемнаццаты дзень яравізацыі бульбы, Мар’яна заўважыла на клубнях маленькія зеленавата-фіялетавыя парасткі. Стаховіч.

3. звычайна мн. (па́расткі, ‑аў); перан.; чаго. Першае праяўленне чаго‑н.; пачатак чаго‑н.; зародак. Камуністычныя суботнікі — першыя парасткі новых, камуністычных адносін да працы. □ Ранейшыя кпінкі Сцяпана і жартаўлівыя намёкі маці не прайшлі бясследна, яны пакінулі ў душы парасткі непрыязнасці, і гэтая непрыязнасць знайшла цяпер месца. Савіцкі.

параста́ць, ‑ае.

Незак. да парасці (у 3 знач.).

па́расткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парастка (у 1, 2 знач.).

парасто́птвацца, ‑аецца; зак.

Растаптацца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

парасто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Растаптаць усё, многае або ўсіх, многіх.

парасто́чваны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад парасточваць ​1.

парасто́чваны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад парасточваць ​2.

парасто́чваны 3, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад парасточваць ​3.