Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зачыкільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чыкільгаць. / Пайсці, кульгаючы, чыкільгаючы. [Аляксей] рашуча зачыкільгаў да акна. Карпаў.

зачыкільгі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чыкільгікаць. // Пайсці, кульгаючы, чыкільгікаючы. Язэп зачыкільгікаў да дзвярэй. Асіпенка.

зачыкіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Пачаць чыкіляць. // Пайсці, кульгаючы, чыкіляючы.

зачылі́каць, ‑ае; зак.

Пачаць чылікаць.

зачы́н, ‑у, м.

1. Разм. Пачатак чаго‑н., пачын. Язэп выцер пот. Зачын быў зроблены. Цяпер трэба было расставіць жанчын па дзялянцы. Асіпенка.

2. Пачатак песні, казкі, быліны, які характарызуецца своеасаблівым складам.

зачына́льнік, ‑а, м.

Той, хто пачынае якую‑н. справу; пачынальнік, заснавальнік. Скарына — зачынальнік усходнеславянскага кнігадрукавання. □ Карусь Каганец быў.. адным з першых зачынальнікаў палітычнай карыкатуры ў Беларусі. «Беларусь».

зачына́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да зачынальнік.

зачына́цца 1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зачацца ​1.

2. Зал. да зачынаць ​1.

зачына́цца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зачацца ​2.

2. Зал. да зачынаць ​2.

зачына́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зачаць ​1.

зачына́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зачаць ​2.

зачы́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зачыніць.

•••

Дзверы зачынены перад кім гл. дзверы.

Пры зачыненых дзвярах гл. дзверы.